Лёгкія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: fy:Longen
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне з крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Лёгкие?oldid=33946729
Радок 4:
У лёгкіх ажыцьцяўляецца газаабмен паміж паветрам, якое знаходзіцца ў парэнхіме лёгкіх і [[Кроў|крывёю]], якая працякае па лёгачным капілярам.
 
== Параўнальная анатомія ==
== Глядзі таксама ==
У рыб, якія маюць лёгкія, апошнія зьяўляюцца дадатковым ворганам дыханьня і функцыянуюць нароўні з ворганамі воднага дыханьня — жэбрамі.
 
У [[паўзуны|паўзуноў]] і [[птушкі|птушак]] лёгкія зьмяшчаюцца ў грудным аддзеле агульнай поласьці цела, а ў [[сысуны|сысуноў]] і [[чалавек]]а — у адмысловай грудной поласьці, якая аддзеленая ад брушной поласьці грудабрушнай перапонай.
 
Лёгкія зьяўляюцца парнымі ворганамі: звонку пакрытыя сярознай абалонкай — плеўрай, якая ў сысуноў і ў чалавека высьцілае таксама грудную поласьць і пярэднюю (у чалавека — верхнюю) паверхні грудабрушнай перапоны.
 
У будове лёгкіх наземных [[хрыбетныя|хрыбетных]] жывёлаў можна назіраць усе пераходы ад мешкавідных гладкасьценных лёгкіх (у пастаяннажэбравых земнаводных) да лёгкіх, сьценкі якіх маюць складаны сітаватую і губчатую будову дзякуючы наяўнасьці ў лёгкіх шматлікіх вырастаў і ўтвораных імі бурбалак — альвеолаў, якія павялічваюць дыхальную паверхню лёгкіх (у большасьці сысуноў).
 
== Лёгкія сысуноў ==
Лёгкія ў большасьці сысуноў складаюцца з доляў, колькасьць якіх у правым лёгкім (да 6 доляў) заўсёды больш, чым у левым (да 3 доляў). Шкілет (аснову) лёгкіх складаюць бронхі. У лёгкіх у сысуноў галоўны бронх (які адыходзіць ад дыхальнага горла) дзеліцца на другасныя бронхі, якія, у сваю чаргу, распадаюцца на ўсё мяльчэйшыя бронхі 3-а і 4-а парадку, пераходзячыя ў дыхальныя бранхіолы; сканчаюцца гэтыя бранхіолы т. зв. альвэалярнымі бранхіоламі зь іх канчатковымі пашырэньнямі — альвэоламі. Бранхіолы зь іх разгалінаваньнямі ўтвараюць долькі лёгкіх, аддзеленыя адзін ад аднаго праслойкамі злучальнай тканіны; дзякуючы гэтаму лёгкія сысуноў падобныя на шышак вінаграду.
 
== Лёгкія чалавека ==
[[Файл:Diagrama de los pulmones.svg|thumb|right|250пкс|Схема лёгких человека. 1) Трахея; 2) Лёгачная артэрыя; 3) Лёгачная вена; 4) Альвэалярны ход; 5) Альвэолы; 6) Сэрцавы выраз левага лёгкага; 7) Бранхіолы; 8)Троесныя бронхі; 9) Другасныя бронхі; 10) Галоўныя бронхі; 11) Дыхніца;]]
Лёгкія ў чалавека — парны ворган дыханьня. Лёгкія закладзены ў грудной поласьці, прылягаючы справа і зьлева да [[сэрца]]. Яны маюць форму паўконуса, аснаваньне якога разьмешчана на дыяфрагме, а верхавіна выступае на 1-3 см вышэй за [[раменьніца|раменьніцу]]. Правае лёгкае складаецца з 3, а левае з 2 доляў. Шкілет лёгкага ўтвараюць бронхі, якія разгаліноўваюцца дрэвападобным чынам. Кожнае лёгкае пакрыта сярознай абалонкай — лёгачнай плеўрай і ляжыць у плеўральным мяшку. Нутраная паверхня грудной поласьці пакрытая прысьценкавай плеўрай. Звонку кожная з плеўраў мае пласт злозавых вузаў, якія вылучаюць плеўральную вадкасьць у плеўральную шчыліну (прастора паміж сьценкай грудной поласьці і лёгкім). З унутранай (сэрцавай) паверхні ў лёгкіх маецца паглыбленьне — вароты лёгкіх. У іх уваходзяць бронхі, лёгачная артэрыя, і выходзяць дзьве лёгачных вены. Лёгачная артэрыя разгаліноўваецца паралельны галінаваньню бронхаў.
 
Тканіна лёгкага складаецца з пірамідальнай формы долек (даўжынёй 25 мм, шырынёй 15 мм), аснова якіх зьвернутая да паверхні. У вяршыню долькі ўваходзіць бронх, які пасьлядоўным дзяленьнем утварае ў ёй 18-20 канцавых бранхіолаў. Кожная з апошніх сканчаецца структурна-функцыянальным элемэнтам лёгкіх — ацынусам. Ацынус складаецца з 20-50 альвэалярных бранхіолаў, якія дзеляцца на альвэалярныя хады; сьценкі тых і іншых густа ўсеяныя альвэоламі. Кожны альвэалярны ход пераходзіць у канцавыя аддзелы — 2 альвэалярных мяшочкі.
 
Альвэолы (дыямэтар — 0,15 мм) уяўляюць сабой паўшаравідныя выпукленьні і складаюцца з злучальнай тканіны і элястычных валокнаў, высланыя тонкім празрыстым эпітэліем і аплеценыя сеткай крывяносных капіляраў. У альвэолах адбываецца газаабмен паміж крывёй і атмасферным паветрам. Пры гэтым [[кісларод]] і вуглякіслы газ праходзяць падчас дыфузіяў шлях ад эрытрацыту крыві да альвэолы, пераадольваючы сумарны дыфузійны бар'ер з эпітэлія альвэолаў, базальнай мэмбраны і сьценкі крывяноснага капіляра, агульнай таўшчынёй да 0.5 мкм, за 0.3с<ref>[http://medbiol.ru/medbiol/physiology/0001727b.htm Дыхание легочное: диффузия газов в легких]</ref>.
 
=== Вэнтыляцыя лёгкіх ===
Пры ўдыху ціск у лёгкім ніжэй атмасфэрнага, а пры выдыху — вышэй, што дае магчымасьць паветру паступаць унутр лёгкага. Існуе некалькі выглядаў дыханьня:
* рэбравае або грудное дыханьне
* брушное або дыяфрагмальнае дыханьне
 
=== Рэбравае дыханьне ===
 
У месцах далучэньня рэбраў да [[хрыбетніца|хрыбетніцы]] ёсьць пары цягліцаў, якія мацуюцца адным канцом да рабра, а іншым — да хрыбеткі. Тыя цягліцы, якія мацуюцца з дарсальнага боку цела, завуцца вонкавыя міжрэбравыя цягліцы. Яны разьмешчаныя напрасткі пад скурай. Пры іх скарачэньні рэбры рассоўваюцца, рассоўваючы і прыўздымаючы сьценкі грудной поласьці. Тыя цягліцы, якія разьмешчаны з вэнтральнага боку завуцца нутранымі міжрэбравымі цягліцамі. Пры іх скарачэньні сьценкігрудной поласьці зрушваюцца, памяншаючы аб'ём лёгкіх. Яны выкарыстоўваюцца пры аварыйным выдыху, бо выдых — зьява пасіўная. Спад лёгкага адбываецца пасіўна з прычыны элястычнай цягі лёгачнай тканіны.
 
=== Брушное дыханьне ===
Брушное або дыяфрагмальнае дыханьне выконваецца ў прыватнасьці з дапамогай дыяфрагмы. Дыяфрагма мае ў расслабленым стане форму купалу. Пры скарачэньні цягліцаў дыяфрагмы купал становіцца плоскім, у выніку чаго аб'ем грудной поласьці павялічваецца, а аб'ём брушной поласьці памяншаецца. Пры расслабленьні цягліцаў дыяфрагма прымае зыходнае становішча за кошт яе пругкасьці, перападу ціску і ціску ворганаў, зьмешчаных у брушной польсці.
 
=== Актыўны выдых/удых ===
Пры актыўным выдыху (напрыклад кашаль, чых) выкарыстоўваецца мускулатура брушнога прэса, дыяфрагмы і межрэбравыя цягліцы. Пры глыбокім удыху выкарыстоўваецца мускулатура плечавага поясу.
 
=== Ёмістасьць лёгкіх ===
Поўная ёмістасьць лёгкіх роўная 5000 см³, жыцьцёвая (пры максімальным удыху і выдыху) — 3500—5000 см³; звычайны ўдых складае 500 см³. Лёгкія багата забясьпечаны адчувальнымі, вэгетатыўнымі нэрвамі і лімфатычнымі судзінамі.
 
=== Рэгуляцыя дыханьня ===
Дыханьне рэгулюецца ў цэнтрах удыху і выдыху. Адны рэцэптыўныя палі знаходзяцца ў раёне дыхальнага цэнтра на мяжы паміж падоўжаным мозгам і заднім. Рэцэптары, з дапамогай якіх адбываецца рэгуляцыя дыханьня, разьмяшчаюцца на крывяносных судзінах (хэмарэцэптар, які рэагуе на канцэнтрацыю дыяксіду вуглярода і, у меншай ступені, кіслароду), на сьценках бронхащ (барарэцэптары, што рэагуюць на ціск у бронхах). Некаторыя рэцэптыщныя палі знаходзяцца ў каратыдным сынусе (месца разыходжаньня вонкавых і нутраных сонных артэрыяў). Таксама сымпатычная і парасымпатычная сыстэмы могуць зьмяняць прасьвет бронхаў.
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Літаратура ==
{{кніга
|аўтар = В.М.Покровский, Г.Ф.Коротько
|частка = Глава 8. Дыхание
|загаловак = Физиология человека
|спасылка = http://bibliotekar.ru/447/126.htm
|выдавецтва = Медицина
|год = 2002
|isbn = 5225009603
}}
 
== ГлядзіГлядзіце таксама ==
* [[Пульманалёгія]]
* [[Сухоты]]
* [[Шчэлепы]]
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Lungs}}
 
[[Катэгорыя:Анатомія чалавека]]