Пісьмо: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Пісьмовасьць перанесеная ў Пісьмо: слушная назва
д →‎Спосабы запісу інфармацыі: пунктуацыя, вікіфікацыя
Радок 6:
 
== Спосабы запісу інфармацыі ==
Ўэлз сьцьвярджае, што пісьмовасьць можа «зафіксаваць пагадненьні, законы, запаведзі ў выглядзе дакумэнтаў. Яно забясьпечвае рост дзяржавы да памераў, якія перавышаюць старыя гарады-дзяржавы. Слова сьвятара ці караля і яго гарантыі могуць выходзіць далёка за рамкі, акрэсьленыя яго поглядам і позіркам, і можа ўзьдзейнічаць пасьля яго сьмерці»<ref>Wells in Robinson, 2003, p.35 {{ref-en}}</ref>.
 
=== Віды пісьма ===
[[ImageФайл:AlphabetsScriptsWorld.png|thumbміні|Розныя віды пісьма]]
Асноўныя віды пісьменстваў (мэтады запісу маўленьня) па вялікім рахунку падзяляюцца на чатыры катэгорыі: лёгаграфічныя, складовыя, літарныя і характарыстычныя. Ёсьць яшчэ адна, пятая катэгорыя  — [[ідэаграфічнае пісьмо]] (сымбалі ідэяў), якая ніколі не была разьвіта да ўзроўню прадстаўленьня мовы. Шостая катэгорыя  — [[піктаграфічнае пісьмо]], сама празь сябе не зьяўляецца дастатковай для прадстаўленьня мовы, але часта складае аснову лёгаграфічных сыстэмаў.
 
==== Лёгаграмы ====
Лёгаграма ўяўляе сабой запіс знакаў, якія адлюстроўваюць асобныя словы ці марфэмы. Каб запісаць маўленьне, патрабуецца агромністая колькасьць лёгаграмаў, а каб вывучыць іх, патрабуецца шмат гадоў. Гэта зьяўляецца асноўным недахопам лёгаграфічнага пісьма ў параўнаньні з альфабэтным. Аднак, пасьля таго, як такая мова вывучана, праяўляецца яго галоўная перавага  — хуткасьць чытаньня<ref>Smith, Frank. Writing and the writer. Routledge, 1994, p. 142 {{ref-en}}</ref>. Ніводная сыстэма пісьма не зьяўляецца цалкам лёгаграфічнай: усе яны ў шэрагу зь лёгаграмамі маюць фанэтычныя кампанэнты («лёгасылябічныя» кампанэнты ў выпадку кітайскага пісьма, клінапісу і пісьма мая, дзе сымбаль можа азначаць марфэму, склад альбо тое і другое; «лёгакансанантныя» кампанэнты ў выпадку герогліфаў). Шматлікія зь іх уключаюць ідэаграфічныя кампанэнты (кітайскія «радыкалы», герагліфічныя «вызначальнікі»). Напрыклад, у пісьме мая сымбаль для «плаўніка» вымаўляецца «ка», і ён таксама выкарыстоўваецца для прадстаўленьня складу «ка», незалежна ад таго, ці неабходна зьвернуць увагу на вымаўленьне лёгаграмы альбо калі лёгаграма адсутнічае. У кітайскім пісьме каля 90 % сымбаляў злучаюцца сэмантычным (сэнсавым) элемэнтам, які называецца радыкалам, з сымбалем для абазначэньня вымаўленьня, які назваецца фанэтычным. Аднак, фанэтычныя элемэнты дапаўняюць лёгаграфічныя элемэнты, а не наадварот.
 
Асноўнай лёгаграфічнай сыстэмай, якая выкарыстоўваецца ў цяперашні час, зьяўляюцца кітайскія герогліфы, што выкарыстоўваюцца зь некаторымі зьменамі ў розных мовах Кітаю, Японіі і, у меншай ступені, у карэйскай мове Паўднёвай Карэі. Іншы прыклад  — клясычнае «пісьмо і».
 
==== Складовае пісьмо ====
Радок 23:
 
==== Альфабэты ====
[[Альфабэт]]  — гэта невялікі набор сымбаляў, кожны зь якіх прыкладна прадстаўляе альбо гістарычна прадстаўляў моўныя фанэмы. У ідэальным [[фаналёгія|фоналягічным]] альфабэце фанэмы і літары ідэальна адпавядаюць адні аднаму па абодвух кірунках: той, хто піша можа прадказаць напісаньне слова, ведаючы яго вымаўленьне, а той, хто кажа можа прадказаць вымаўленьне слова, ведаючы яго напісаньне. Для [[беларуская мова|беларускай мовы]] такі альфабэт распрацоўваў [[Карусь Каганец]] у сваім [[Праект беларускай азбукі Каруся Каганца|Праекце беларускай азбукі]].
 
Мовы часта разьвіваюцца незалежна ад іх сыстэма пісьма. Пісьменствы запазычваюцца для іншых моваў, першапачаткова для іх не прызначаных, таму ступень суаднесенасьці літараў альфабэту моўным фанэмам значна вагаецца ад адной да іншай мовы і нават ў межах адной мовы.
Радок 42:
 
=== Матэрыялы і сродкі для пісьма ===
На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва для пісьма выкарыстоўваліся многія прылады і матэрыялы, уключаючы каменныя скрыжалі, гліняныя таблічкі, васкавыя таблічкі, велень, [[пэргамэнт]], [[папера]], медныя пласьціны, грыфэлі, птушыныя пер'іпер’і, чарнілы, пэндзлі, [[аловак|алоўкі]], ручкі і мноства іншых спосабаў літаграфіі. Існуе гіпотэза, што інкі выкарыстоўвалі вузельчыкі на нітках, вядомыя як кіпу, у якасьці пісьменства<ref>[http://khipukamayuq.fas.harvard.edu/index.html The Khipu Database Project] {{ref-en}}</ref>.
 
Пазьней шырокае распаўсюджаньне ў якасьці прыладаў для пісьма атрымалі пісальная машынка і розныя формы тэкставых працэсараў, а таксама праводзяцца дасьледваньні, у якіх параўноўваюцца сучасныя інструмэнты пісьма з старажытнымі ручкай і алоўкам<ref>Daniel Chandler: Do the write thing?, Electric Word, v.17, 1990, pp. 27-30 {{ref-en}}</ref><ref>Daniel Chandler: The phenomenology of writing by hand, Intelligent Tutoring Media, v.3(2/3), 1992, pp. 65-74 {{ref-en}}</ref><ref>Daniel Chandler: Writing strategies and writers' tools, English Today: The International Review of the English Language, v.9(2), 1993, pp. 32-80 {{ref-en}}</ref><ref>Daniel Chandler: Who needs suspended inscription?, Computers and Composition, v.11(3), 1994, pp. 191—201 {{ref-en}}</ref><ref>Daniel Chandler: The Act of Writing: A Media Theory Approach, Prifysgol Cymru, Aberystwyth, 1995 {{ref-en}}</ref>.