Джэймз Джойс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: rue:Джеймс Джойс
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: артаграфія
Радок 32:
Ва ўзросьце 22 гадоў Джойс зьехаў у [[Парыж]]. Гэта быў яго першы ад’езд на кантынэнт, дзе з прычыны фінансавых праблемаў ён, як калісьці яго тата, часта мяняў прафэсіі. Ён працаваў [[журналіст]]ам, настаўнікам і г. д. Праз год пасьля таго, як ён прыехаў у [[Францыя|Францыю]], Джойс атрымаў тэлеграму аб тым, што яго маці знаходзіцца ў цяжкім стане, і вярнуўся ў Ірляндыю. Пасьля сьмерці маці ў [[1904]] годзе Джойс зноўку пакінуў радзіму, на гэты раз разам з пакаёўкай Норай Барнакл, на якой пазьней (праз 27 гадоў) ажаніўся.
 
Незадоўга да пачатку [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]] Джойс з жонкай перабраліся ў [[Цюрых]], дзе ён пачаў працаваць над раманам «Партрэт мастака ў юнацтве», а пазьней і над першымі главамі «Уліса». Перамяшчаючыся па [[Эўропа|Эўропе]], Джойс пісаў вершы, некаторыя зь якіх публікаваліся ў анталёгіях [[імажызм]]а. Ён таксама працягваў працаваць над «Улісам», раманам, які ўпершыню пабачыў сьвет не на радзіме пісьменьніка (дзе быў апублікаваны ў [[1933]] годзе), а ў Францыі. Гэта найбольш вядомы твор Джойса, дзе аўтар на 600 старонках апавядае аб адным дні ([[16 чэрвеня]] [[1904]]) дублінскага габрэя Леапольда Блюма. Нягледзячы на тое, што «Уліс» ствараўся за мяжой, па гэтай кнізе, як сьцьвярджаў сам Джойс, магчыма было аднавіць Дублін у выпадку яго зьнішчэньня. Дзень 16 жніўня сьвяткуецца заўзятарамі Джойса ва ўсім сьвеце як [[БлумсдэйБлумздэй]] (''Bloomsday'').
 
У Парыжы Джэймз Джойс пачаў працу над сваім апошнім маштабным творам — «Памінкі па Фінегану», апублікаваным у [[1939]] годзе. Гэты складаны экспэрымэнтальны раман, аднак, ня быў дастаткова добра прыняты публікай, і дагэтуль застаецца кнігай «для спэцыялістаў», у адрозьненьні ад ранейшай яго кнігі навэл «Дублінцы», якая лічыцца цяпер узорнай кнігай гэтага жанру. Папулярны цяпер таксама яго ранейшы раман «Партрэт мастака ў юнацтве».