Хлеб: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Этымалёгія: дапаўненьне
Радок 9:
[[Файл:Bread Sticks With Sesame.jpg|thumb|200px|Хлебныя палачкі з кунжутам]]
Слова хлеб узыходзіць да праславянскай формы ''*xlěbъ'', якая зьяўляецца запазычаньнем з германскай прамовы (герм. ''*hlaiƀaz''), альбо зь якой-небудзь раньнегерманскай гаворкі (звычайна лічыцца, што з гоцкай мовы)<ref>Подробнее: «Этимологический словарь русского языка» М. Фасмера, т. IV, стр. 241—242; [http://ehl.santafe.edu/cgi-bin/response.cgi?root=config&morpho=0&basename=%2Fdata%2Fie%2Fvasmer&first=1&text_word=%D1%85%D0%BB%D0%B5%D0%B1%2C&method_word=substring&text_general=&method_general=substring&text_origin=&method_origin=substring&text_trubachev=&method_trubachev=substring&text_editorial=&method_editorial=substring&text_pages=&method_pages=substring&text_any=&method_any=substring&sort=word это же] место словаря Фасмера на [http://starling.rinet.ru/indexru.htm «Старлинге»] {{ref-ru}}</ref>.
 
== Гісторыя ==
Хлеб — адзін з найстарэйшых гатаваных прадуктаў, які зьявіўся яшчэ ў [[нэаліт|нэаліце]]. Першы хлеб уяўляў сабой падобнасьць запечанай кашыцы, прыгатаванай з крупаў і вады, а таксама мог стаць вынікам выпадковай падрыхтоўкі або наўмысных экспэрыментаў з вадой і мукой. Нашчадкі такога раньняга хлеба вырабляюцца ў цяперашні час з розных крупаў па ўсім міры, напрыклад, мэксыканская тартылья, індыйскі чапаці, кітайскі «poa ping», шатляндзкая аўсяная аладка, паўночнаамэрыканская кукурузная аладка і этыёпская інжэра. Такі хлеб у выглядзе аладкі стаў асновай ежы шматлікіх старажытных цывілізацыяў: шумеры прымалі ў ежы ячменныя аладкі, а ў [[13 стагодзьдзе|XII стагодзьдзі]] да н. э. эгіпцяне маглі купіць у намётах на вуліцах вёсак аладкі, якія зваліся «та».
 
Лічыцца, што хлеб з дражджавога тэсту ўпершыню зьявіўся ў [[Эгіпет|Эгіпце]] ў сувязі з мясцовымі спрыяльнымі ўмовамі для росту [[пшаніца|пшаніцы]], а для падрыхтоўкі такога хлеба запатрабавалася вывесьці гатунак пшаніцы, які валодае дзьвюма новымі ўласьцівасцямі. Першае паляпшэньне, зробленае ў раньнедынастычны пэрыяд у Эгіпце, складалася ў тым, што была знойдзеная і выгадаваная пшаніца, якую можна было малаціць без папярэдняй сушкі на агні. Знаходка гатунку пшаніцы, якая ўтрымоўвала досыць шмат клейкавіны ([[бялкі|бялка]]), стала другім адкрыцьцём, якое паспрыяла зьяўленьню дражджавога хлеба. Лічыцца, што першапачаткова дражджавое цеста стала выкарыстоўвацца ў XVII стагодзьдзі да н. э., але пшаніца, зь якой можна было рабіць такое цеста, сустракалася вельмі рэдка. Выснова аб недахопе такой пшаніцы была зроблена на аснове зьвестак аб тым, што такая пшаніца практычна не прывозілася ў [[Старажытная Грэцыя|Старажытную Грэцыю]] да IV стагодзьдзя да н. э. нягледзячы на адладжаныя гандлёвыя сувязі паміж Эгіптам і Грэцыяй, якія існавалі да таго часу ўжо 300 гадоў.
 
Для першых відаў хлеба было шмат спосабаў заквашваньня цеста. Можна было выкарыстаць у якасьці дрожджаў бактэрыі, наяўныя ў паветры. Для гэта трэба было толькі пакінуць цеста на адчыненым паветры на пэўны час перад выпечкай. Плініюс Старэйшы пісаў, што галы і ібэрийцы выкарысталі зьнятую зь піва пену, каб рабіць «лягчэйшы [гэта значыць менш шчыльны] хлеб, чым рабілі іншыя народы». У тых частках старажытнага сьвету, дзе замест піва пілі [[віно]], у якасьці закваскі выкарысталі сумесь зь вінаграднага соку і мукі, якой дазвалялі закіснуць, або пшанічнае вотруб'е, прасякнутае віном. Аднак, найболей распаўсюджаным мэтадам было пакінуць кавалак цеста пры падрыхтаваньни хлеба і выкарыстаць яго на наступны дзень у якасьці крыніцы закісаньня.
 
== Крыніцы ==