Пётар Татарыновіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, замена катэгорыі
д →‎Біяграфія: артаграфія, выпраўленьне спасылкі, вікіфікацыя
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Паходзіў зь сялянскай сям’і: бацькі  — Станіслаў і Караліна (з роду [[Пашукевічы|Пашукевічаў]]) Татарыновічы.
 
Навучаўся ў архідыяцэзіяльнай духоўнай сэмінарыі ў [[Пецярбург]]у, і ў [[Менская Каталіцкая Сэмінарыя|Менскай каталіцкай сэмінарыі]]. Яшчэ пад час вучобы далучыўся да беларускага нацыянальна-рэлігійнага руху. Атрымаў сьвятарскае пасьвячэньне [[12 чэрвеня]] [[1921]].
Радок 9:
У [[1918]] годзе, яшчэ субдыяканам, прамаўляў казаньні па-беларуску ў [[Мядзьведзічы|Мядзьведзічах]] (цяпер [[Ляхавіцкі раён]]). Як згадваў кс. [[Адам Станкевіч]], парафіяне зь вялікім зацікаўленьнем слухалі казаньні, плакалі й цешыліся… Толькі адзін з парафіян, на Новы Год, пад час казаньня, азваўся: «па якому гэта да нас гаворыш…» Людзі з выразным незадавальненьнем утаропіліся на яго, дык на гэтым і скончылася «апазыцыя». Казаньні па-беларускі працягваліся…
 
Першыя гады ([[1921]]—[[1922]]) душпастырскай дзейнасьці працаваў у [[Пінск]]у. Працаваў настаўнікам у Ніжэйшай духоўнай сэмінарыі ў [[Наваградак|Наваградку]]. У [[1922]]  г. прызначаны прэфэктам пачатковых і сярэдняй школ у г. [[Баранавічы]].
[[Файл:Gim mickevicha-baranavichy.jpg|міні|400пкс|Навучэнцы баранавіцкай школы імя Міцкевіча, [[10 чэрвеня]] [[1926]]. Ксёндз Пётар Татарыновіч сядзіць сёмы зьлева.]]
 
У [[1926]]  г. высланы зь [[Беларусь|Беларусі]] сьвятаром ў каталіцкую парафію на [[Мазуры]] ([[Польшча]]). Вярнуўся на [[Палесьсе]] ў [[1927]]  г.
 
Працаваў у [[1927]]-[[1931]] у [[парафія|парафіі]] [[Дамачава]], [[1932]]-[[1939]] у [[Столін]]е.
У [[1933]] годзе — вікары навукі рэлігіі ў школах Лунінецкага дэканату. Тады ж выконвае абавязкі пробашча ў парафіяльным касьцёле у [[Столін]]е, а ў касьцёле ў [[Церабежаў|Церабежаве]] выконвае абавязкі адміністратара.
 
Сябра ЦэнтральганаЦэнтральнага Камітэтукамітэту [[Беларуская Хрысьціянскаяхрысьціянская Дэмакратыядэмакратыя (1927)|Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі]] ў [[1928]] годзе.
 
Пад час душпастырскай дзейнасьці ў [[Пінская дыяцэзія|Пінскай дыяцэзіі]] далучыўся да беларускай культурна-асьветніцкай і рэлігійнай прыцы. Вёў казаньні на беларускай мове, дапамагаў беларускім вуніяцкім парафіям у [[Альпені]], [[Дзеляцічы|Дзяляцічах]], [[Хутары|Хутарах]] і інш. Заснаваў [[Саюз каталіцкай моладзі]] ў [[Баранавічы|Баранавічах]].
 
З [[1929]] году супрацоўнічаў з Беларускім Каталіцкім Выдавецтвам. Пісаў для беларускіх рэлігійных выданьняў «[[Krynica]]», «[[Хрысьціянская Думка|Chryścijanskaja Dumka]]». Друкаваўся на старонках беларускага вуніяцкага часопіса «[[Да злучэньня]]» ([[1932]]-[[1937]]). Перакладаў на беларускую мову творы дацкага паэта І. Ёргенсэна (у [[1926]]  г. у Вільні выдаў яго рэлігійна-філязофскі нарыс «Прыпавесьці»). Супрацоўнічаў з вуніяцкімі сьвятарамі [[Антон Неманцэвіч|А.Неманцэвічам]] і [[Вацлаў Аношка|Вацлавам Аношкам]].
 
Вядома, што кс. Татарыновіч шмат разоў прыяджаў да беларускага пробашча ўніяцкай парафіі в. [[Альпень]] на Палесьсі [[Вацлаў Аношка|Вацлава Аношкі]], дзе дапамагаў у пастырскай дзейнасьці. Тамака ён запомніўся таксама выдантымі беларускімі прамовамі.
Радок 27:
Напачатку 30-х сярод сябра [[Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры|Беларускага Інстытуту Гаспадаркі і Культуры]] (БІГіК) з’явілася ідэя стварэньня нацыянальных дамоў. У [[1936]] годзе ў Мядзьведзічах быў збудаваны першы і адзіны Беларускі Дом. Першапачаткова на яго будаўніцтва ахвяраўваў адзін жыхар гміны 100 даляраў. Пасьля грошы зьбіралі сябры БІГіК прыкладна па 100 злотых. Афіцыйным інвэстарам гэтай будаўніцтва лічыўся кс. Татарыновіч, які інфармаваў польскія ўлады, што будуе дом на ўласныя сродкі й патрэбы. Пасьля заканчэньня будоўлі Татарыновіч падараваў дом БІГіК.
 
Выдаваў кнігі й брашуры (''Сьвяты Ізідар хлебароб'' ([[1928]]), ''Вялікія людзі'', ''Купальле''([[1930]]), ''Шляхам дзіваў і ўражаньняў'' ([[1934]]), ''Зярняткі з роднай юнацкай нівы'', ).
 
З прычыны хваробы ([[сухоты]]) у [[1939]] быў часова звольнены ад сваіх абавязкаў. У [[1940]] уцёк з-пад савецкага арышту ў зону нямецкай акупацыі.
 
Быў запршаны разам зь іншым беларускім духавенствам [[15 сьнежня]] [[1941]] году на канфэрэнцыю школьных інсьпектараў, што абывалася ў Менскім гарадскім тэатры (сёньня — [[тэатар імя Янкі Купалы]]). Кс. Татарыновіч прыйшоў на яе ў звычайным касьцюме. Разам з [[Антон Шукелойць|Антонам Шукелойцям]], Адамовічам, Савёнкам, Сянкевічам ён заняў месцы на галёрцы, а не ў першым шэрагу зь іншымі сьвятарамі. Пад час выкананьня нямецкага гімну беларускія ксяндзы ўзьняліся, але не выцягнулі рукі. Адразу пасьля заанчэньня канфэрэнцыі кс. Глякоўскі і Малец былі арыштаваныя [[СД]]. Татарыновіча пасьпелі схаваць людзі з каталіцкага камітэту (яго выратаваў цывільнае ўбраньне і знаходжаньне на галёрцы) і назаўтра пераправілі ў [[Баранавічы]]. Неўзабаве адтуль зьехаў у Варшаву.
 
Жыў у [[Варшава|Варшаве]], дзе выкладаў рэлігію ў беларускай школе і працаваў пробашчам напачатку ў касьцёле сьв. Марціна, а потым у касьцёле айцоў базыльянаў. У [[1943]]  г. працаваў рэфэрэнтам культуры і асьветы ў Беларускім камітэце.
 
Удзельнік 2-га Ўсебеларускага кангрэса ў [[Менск]]у, дзе выступіў з прывітальнай прамовай.
 
З [[1944]]  г. - — на эміграцыі. Напачатку жыў у [[Ратэнбург]]у ([[Нямеччына]]). З [[кастрычнік]]а [[1945]] у [[Рым]]е.
 
У [[1945]]-[[1949]] навучаўся ў папскім Усходнім інстытуце, абараніў доктарскую працу «''Сьв. Кірыла Тураўскі і яго дактрына асцэтычная''». З [[верасень|верасьня]] [[1950]] да [[1975]] выдаваў беларускі каталіцкі часопіс «''Źnič''». Арганізаваў у [[1950]] [[Радыё Ватыкана Беларуская служба|Беларускую праграму "«Радыё Ватыкану"»]]. Перадаў у [[1970]] кіраўніцтва Беларускай праграмы вядомаму беларускаму сьвятару, архімандрыту [[Леў Гарошка|Льву Гарошку]].
 
Выдвец беларускай духоўнай літаратуры. Аўтар перакладу і тлумачэньняў кнігі «Сьвятая Эвангелія, Апостальскія Дзеі» (Рым, [[1954]]). Пераклаў на беларускую мову раман [[Гэнрых Сянькевіч|Сянькевіча]] «Quo vadis» (Рым, [[1956]]).
 
Рашэньнем Кансістарыяльнай кангрэгацыі [[21 студзеня]] [[1964]] прызначаны Апостальскім пасадам дырэктарам душпастыраў лацінскага абраду сярод беларускай эміграцыі.
 
== Літаратура ==