Розьніца паміж вэрсіямі «Альбін Стаповіч»

д
выпраўленьне спасылкі
(артаграфія)
д (выпраўленьне спасылкі)
'''Альбін Стаповіч''' (пс. ''Уладзімір Загорскі''; [[18 сакавіка]] [[1894]], в. [[Барані]], [[Сьвянцянскі павет (Расейская імпэрыя)|Сьвянцянскі павет]], [[Віленская губэрня]] — [[18 сьнежня]] [[1934]]) — беларускі грамадзка-палітычны і [[каталіцтва|каталіцкі]] музычны, сьвецкі дзеячдзяяч. Брат [[Казімер Сваяк|Казімера Сваяка]].
 
Нарадзіўся ў вёсцы [[Барані]] [[Сьвянцянскі павет (Расейская імпэрыя)|Сьвянцянскага павету]] [[Віленская губэрня|Віленскае губэрні]] (цяпер [[Астравецкі раён]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскае вобласьці]]).
Навучаўся ў кансэрваторыі Монтвіла ў [[Вільня|Вільні]], [[Казанскі ўнівэрсытэт|Казанскім унівэрсытэце]]. Кіраваў касьцёльным хорам у [[Казань|Казані]] ([[1913]]—[[1921]]). Пасьля вярнуўся ў Вільню. Навучаўся ў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]]. У [[1922]] годзе кіраваў беларускім хорам. Выкладаў музыку ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназыі]]. У [[1923]] годзе ўвайшоў у рэвізыйную камісыю [[Беларускі студэнцкі саюз|Студэнцкага саюзу]]. Адзін з заснавальнікаў Беларускага каапэратыўнага земляробча-прамысловага банку.
 
У [[1926]] — сакратар Віленскага кола [[БІГіК|Беларускага Інстытуту Гаспадаркі і Культуры]]. У [[1930]]—[[1934]] — намесьнік старшыні, старшыня Віленскага кола. Кіраўнік беларускага хору пры ім. Актыўны сябар [[Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (1927)|Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі]]. У [[1926]] — сакратар, [[1927]]—[[1930]] віцэ-старшыня. З траўня [[1926]] кіраўнік [[Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны|Беларускай Друкарні імя Францішка Скарыны]]. Удзельнік зьезду [[Сялянскі Саюз|Сялянскага Саюз]]у [[24 сакавіка]] [[1926]]. Нейкі час ([[1927]]—[[1928]]) рэдактар «[[Беларуская крыніца|Беларускай крыніцы]]». У [[1928]]—[[1930]] пасол Сойму (абраны ад [[Блёк Нацыянальных Меньшасьцяў|Блёку нацыянальных меншасьцяў]]), сябра [[Беларускі пасольскі клюб|Беларускага Пасольскага клюбу]]. У [[1930]] намесьнік старшыні Беларускага Нацыянальнага камітэту. У [[1930]] спрабаваў стварыць уласную палітычную партыю Беларускіх Незалежных Радыкалаў.
 
Кіраваў беларускім хорам пры касьцёле сьв. Мікалая ў Вільні.
117 470

зьменаў