Ігнат Даніловіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, выявы, стыль, артаграфія
д →‎Жыцьцяпіс: злучнасьць
Радок 30:
У сувязі са справай [[Філяматы|філяматаў]] І. Даніловіч быў звольнены ў ліку іншых прафэсараў, абвінавачаных у шкодным уплыве на моладзь. Яму было загадана зьехаць з так званых польскіх губэрняў ([[1824]]). У пачатку [[1825]] року ён быў прызначаны ў [[Харкаўскі ўнівэрсытэт]] прафэсарам расейскага і правінцыйнага права. Да пэрыяду перабываньня І. Даніловіча ў Харкаве адносяцца ягоныя капітальныя выданьні, падрыхтаваныя яшчэ ў Вільні, «Statut Kazimierza IV, pomnik z XV wieku uchwał litewskich» (Вільня, 1826 — першы заканадаўчы помнік Вялікага Княства Літоўскага 1468 року, знойдзены Даніловічам у бібліятэцы [[Граф (тытул)|графа]] [[Мікалай Румянцаў|Мікалая Румянцава]] і памылкова аднесены ім да [[1492]] року) і «Latopisiec Litwy i Kronika ruska» (Вільня, 1827 — летапіс Літвы і Хроніка руская, знойдзеная І. Даніловічам у Беластоцкай вобласьці і дагэтуль вядомая пад ягоным імем).
 
[[Файл:Ihnat Daniłovič. Ігнат Даніловіч (1831).jpg|міні|Ігнат Даніловіч. [[Ксаверы Ян Канеўскі|К. Я. Канеўскі]], [[1831]]]]
 
У [[1830]] року І. Даніловіч быў запрошаны [[Міхаіл Сьпяранскі|М. Сьпяранскім]] у II аддзяленьне Уласнай Ягонай Імпэратарскай Вялікасьці канцылярыі для працаў над зводам законаў, якія дзейнічалі ў «далучаных ад Польшчы губэрнях». Гэты «Звод мясцовых правоў заходніх губэрняў», перапрацаваны пасьля чыноўнікамі II аддзяленьня і асобым камітэтам зь мясцовых юрыстаў, быў надрукаваны ў [[1836]] року невялікай колькасьцю асобнікаў (у [[1910]] перадрукаваны юрыдычным факультэтам Пецярбурскага ўнівэрсытэту пад наглядам прафэсара [[Міхаіл Пэргамант|М. Пэргаманта]] і прыват-дацэнта [[барон]]а [[Аляксандар Нольдэ|А. Нольдэ]], пад назвай «Звод мясцовых законаў Заходніх губэрняў»). Ён не атрымаў моцы закону з прычыны скасаваньня мясцовага права загадам 25 чэрвеня [[1840]] року. На загад М. Сьпяранскага І. Даніловіч таксама сабраў запісы па гісторыі [[Магдэбурскае права|майдэборскага права]], якія падрыхтавалі скасаваньне гэтага права на Ўкраіне.