Ян Пётар Сапега: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
з польскага праекту, стыль
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д Jan Piotar Sapieha. Ян Пётар Сапега (XVII).jpg
Радок 44:
У жніўні [[1607]] са згоды канцлера [[Леў Сапега|Льва Сапегі]] прапанаваў [[Дзьмітры Самазванец II|Дзьмітрыю Самазванцу II]] сваю дапамогу ў авалоданьні маскоўскім стальцам. У ліпені [[1608]] з войскам у 1720 жаўнераў перайшоў маскоўскую мяжу. [[25 жніўня]] [[1608]] заняў [[Вязьма|Вязьму]], потым спаткаў Марыну Мнішак зь яе бацькам і прывёз іх у [[Тушына]] да Дзьмітрыя Самазванца II. [[2 кастрычніка]] [[1608]] разьбіў войска І. Шуйскага пад Рахманавам, аблажыў Троіца-Сергіеў манастыр, падпарадкаваў Замаскварэцкі край. У лютым [[1610]] заняў Дзьмітраў. [[1 сакавіка]] [[1610]] пацярпеў паразу ад М. Скопіна-Шуйскага, у чэрвені [[1610]] далучыўся да Дзьмітрыя Самазванца II у [[Калуга|Калузе]]. [[25 чэрвеня]] [[1610]] ўласныя жаўнеры абвясьцілі Я. П. Сапегу гетманам. У ліпені [[1610]] рушыў на [[Масква|Маскву]].
 
[[Файл:Jan Piotar Sapieha -. Ян Пётар Сапега (XVII).jpg|міні|Я. П. Сапега. Паводле гравюры В. Гандзіюса]]
 
[[27 ліпеня]] [[1610]], калі са стальца скінулі цара Васіля Шуйскага і ўсталявалася сямібаяршчына, прыехаў у Маскву і вёў перамовы пра перадачу ўлады Дзьмітрыю Самазванцу II (у войску Яна Пятра былі настроі абвясьціць царом свайго [[гетман]]а)<ref name="evkl">[[Анатоль Грыцкевіч]]. Сапегі // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 548.</ref>. У ліпені [[1611]] заняў [[Аляксандрава Слабада|Аляксандраву Слабаду]], аблажыў [[Пераяслаў-Залескі]], [[15 жніўня]] [[1611]] штурмам узяў Белы Горад у Маскве.