Вера Рыч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне, катэгорыя
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Біяграфія: выпраўленьне спасылак
Радок 15:
Нарадзілася ў [[Лёндан]]е. Атрымала адукацыю ў [[Лёнданскі ўнівэрсытэт|Лёнданскім]] і [[Оксфардзкі ўнівэрсытэт|Оксфардзкім]] унівэрсытэтах. Перакладчыцкую дзейнасьць пачала з украінскіх перакладаў, але пад уплывам [[Часлаў Сіповіч|Часлава Сіповіча]] пачала перакладаць беларускія вершы. Яе першы пераклад зь [[беларуская мова|беларускай мовы]] — верш [[Янка Купала|Янкі Купалы]] «На чужыне», надрукаваны ў часопісе «Бацькаўшчына».
 
Вера Рыч зьяўляецца аўтаркай зборніку «Як вада, як агонь» («''Like Water, Like Fire''») — першай у сьвеце анталёгіі перакладаў вершаў беларускіх паэтаў на заходнеэўрапейскую мову (ангельскую), які быў забаронены ў [[СССР]] у [[1972]] годзе, і зборніку «''The Images Swarm Free''» — падборкі перакладаў [[Алесь Гарун|Алеся Гаруна]], [[Максім Багдановіч|Максіма Багдановіча]] і [[Зьмітрок Бядуля|Зьмітрака Бядулі]]. Дасьледавала праблематыку яўрэйска-беларускіх адносінаў, гісторыі царквы на [[Беларусь|Беларусі]], прапагандавала беларускую культуру на Захадзе. Пераклады зь беларускай мовы вызначаюцца дакладнасьцю і веданьнем кантэксту. Пісала вершы на беларускую гістарычную тэматыку («На ўгодкі Слуцкага паўстаньня», «Рэцэпт цуда» і іншыя). З [[1993]] году намесьнік галоўнага рэдактара квартальніка «''The Ukrainian Review''» («Украінскі агляд»), які зь яе прыходам стаў удзяляць значную ўвагу ўкраінска-беларускім культурным і гістарычным сувязям. Часта выступала з артыкуламі ў беларускім друку. Працавала над ангельскім перакладам «[[Новая зямля|Новай зямлі]]» [[Якуб Колас|Якуба Коласа]].
 
== Творы ==