Рымска-каталіцкі касьцёл у Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 40:
[[26 лютага]] [[1797]] для кіраваньня Рымска-Каталіцкай Царквой створаны дэпартамэнт для каталіцкіх справаў пры Юстыц-калегіі [[Ліфляндыя|Ліфляндзкіх]], [[Эстляндыя|Эстляндзкіх]] і [[Фінляндыя|Фінляндзкіх]] справаў, які [[26 студзеня]] [[1798]] быў вылучаны асобна. У [[1801]] замест дэпартамэнту заснаваная рымска-каталіцкая духоўная калегія — вышэйшая рымска-каталіцкая ўстанова Расейскае імпэрыі, якой былі падпарадкаваныя ўсе начальнікі, установы й сьвятарства. Супраць паўнамоцтваў калегіі выступалі біскупы й [[Ватыкан]], адзначаючы, што такая ўстанова звужае правы біскупаў і супярэчыць вучэньню касьцёла. У [[1847]] паводле канкардату паміж Расеяй і папствам былі зацьверджаныя межы й колькасьць дыяцэзіяў, правы рымска-каталіцкае калегіі звужаліся да ўстановы-пасярэдніцы паміж урадам і біскупамі й кіраўніка маёмаснымі справамі.
 
[[Выява:Roman-Catholic church of St. Peter and Paul (Babrujsk, modern condition).JPG|зьлева|міні|300пкс|Сучасны стан Касьцёлукасьцёлу сьвятых апосталаў Пятра й Паўла ў Бабруйску, перароблены за Расеяй у цэйхгаўз]]
 
Удзел каталіцкіх сьвятароў у антырасейскіх паўстаньнях спрычыніўся да рэпрэсіяў супраць Каталіцкай Царквы. У пэрыяд [[1830]]—[[1870]] былі зачыненыя амаль усе каталіцкія кляштары і навучальныя установы па абвінавачваньні манахаў і сьвятароў у неляяльнасьці. Кляштары, што заставаліся, былі выведзеныя з падпарадкаваньня правінцыялаў і непасрэдна падначаленыя мясцовым біскупам (жаночыя) ці візытатарам зь белага сьвятарства, якія зацьвярджаліся міністрам унутраных справаў паводле прадстаўленьня біскупаў (мужчынскія, ад [[1842]]). У [[1839]] была зьліквідаваная унія. Пачаўся прымусовы перавод насельніцтва ў праваслаўе, усе каталікі былі абвешчаныя «палякамі», а праваслаўныя — «расейцамі». Колькасьць каталіцкага насельніцтва лацінскага абраду трохі павялічылася (да 20%) законт пераходу ў яго грэка-каталікоў.