Рымска-каталіцкі касьцёл у Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 38:
Пасьля [[Падзелы Рэчы Паспалітай#Трэці падзел|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] у [[1795]]—[[1798]] замест скасаванае Віленскае дыяцэзіі дзейнічала [[Інфлянцкая дыяцэзія]] з цэнтрам у Вільні, у [[1798]] Віленская дыяцэзія была адноўленая, у яе юрысдыкцыю ўваходзілі заходнія беларускія землі. У [[1795]]—[[1798]] рабілася спроба стварэньня [[Пінская дыяцэзія|Пінскае дыяцэзіі]] (скасаваная папскім нунцыем Л.Літам як некананічна ўтвораная). У [[1798]] была створаная [[Менская архідыяцэзія (гістарычная)|Менская архідыяцэзія]]. У агуле на [[1798]] у Расейскай імпэрыі было 6 рымска-каталіцкіх дыяцэзіяў, зь іх 3 (Віленская, Магілёўская, Менская) ахоплівалі тэрыторыю Беларусі.
 
[[26 лютага]] [[1797]] для кіраваньня Рымска-КаталіцкімКаталіцкай касьцёламЦарквой створаны дэпартамэнт для каталіцкіх справаў пры Юстыц-калегіі [[Ліфляндыя|Ліфляндзкіх]], [[Эстляндыя|Эстляндзкіх]] і [[Фінляндыя|Фінляндзкіх]] справаў, які [[26 студзеня]] [[1798]] быў вылучаны асобна. У [[1801]] замест дэпартамэнту заснаваная рымска-каталіцкая духоўная калегія — вышэйшая рымска-каталіцкая ўстанова Расейскае імпэрыі, якой былі падпарадкаваныя ўсе начальнікі, установы й сьвятарства. Супраць паўнамоцтваў калегіі выступалі біскупы й [[Ватыкан]], адзначаючы, што такая ўстанова звужае правы біскупаў і супярэчыць вучэньню касьцёла. У [[1847]] паводле канкардату паміж Расеяй і папствам былі зацьверджаныя межы й колькасьць дыяцэзіяў, правы рымска-каталіцкае калегіі звужаліся да ўстановы-пасярэдніцы паміж урадам і біскупамі й кіраўніка маёмаснымі справамі.
 
[[Выява:Roman-Catholic church of St. Peter and Paul (Babrujsk, modern condition).JPG|зьлева|міні|300пкс|Сучасны стан Касьцёлу сьвятых апосталаў Пятра й Паўла ў Бабруйску, перароблены за Расеяй у цэйхгаўз]]