Рымска-каталіцкі касьцёл у Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 32:
 
== Расейская імпэрыя ==
{{Асноўны артыкул|Рымска-КаталіцкіКаталіцкая КасьцёлЦарква уў Расейскай імпэрыі}}
 
Пасьля [[Падзелы Рэчы Паспалітай#Першы падзел|першага падзелу Рэчы Паспалітай]] у [[1772]] да [[Расейская імпэрыя|Расейскае імпэрыі]] адышла тэрыторыя, на якой жыло каля 100 тысячаў рыма-каталікоў. [[22 лістапада]] [[1773]] расейская імпэратарка [[Кацярына II]] без узгадненьня з [[Рым]]ам стварыла [[Беларуская дыяцэзія|Беларускую дыяцэзію]] з цэнтрам у [[Магілёў|Магілёве]], паставіўшы на чале яе біскупа [[Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч|Станіслава Богуша-Сестранцэвіча]]. Гэтай дыяцэзіі былі падначаленыя ўсе парафіі Расейскае імпэрыі. У выніку доўгачасовых перамоваў ізь Сьвятым Стальцам замест Беларускае дыяцэзіі [[17 студзеня]] [[1783]] была ўтвораная [[Магілёўская архідыяцэзія (гістарычная)|Магілёўская архідыяцэзія]] (зацьверджаная буляй папежа [[Піюс VI|Піюса VI]] ад [[15 красавіка]] [[1783]]).
Радок 42:
[[Выява:Roman-Catholic church of St. Peter and Paul (Babrujsk, modern condition).JPG|зьлева|міні|300пкс|Сучасны стан Касьцёлу сьвятых апосталаў Пятра й Паўла ў Бабруйску, перароблены за Расеяй у цэйхгаўз]]
 
Удзел каталіцкіх сьвятароў у антырасейскіх паўстаньнях спрычыніўся да рэпрэсіяў супраць каталіцкагаКаталіцкай касьцёлуЦарквы. У пэрыяд [[1830]]—[[1870]] былі зачыненыя амаль усе каталіцкія кляштары і навучальныя установы па абвінавачваньні манахаў і сьвятароў у неляяльнасьці. Кляштары, што заставаліся, былі выведзеныя з падпарадкаваньня правінцыялаў і непасрэдна падначаленыя мясцовым біскупам (жаночыя) ці візытатарам зь белага сьвятарства, якія зацьвярджаліся міністрам унутраных справаў паводле прадстаўленьня біскупаў (мужчынскія, ад [[1842]]). У [[1839]] была зьліквідаваная унія. Пачаўся прымусовы перавод насельніцтва ў праваслаўе, усе каталікі былі абвешчаныя «палякамі», а праваслаўныя — «расейцамі». Колькасьць каталіцкага насельніцтва лацінскага абраду трохі павялічылася (да 20%) законт пераходу ў яго грэка-каталікоў.
 
У [[1866]] расейскі ўрад перастаў выконваць умовы канкардату: правы калегі былі зноў пашыраныя (хоць ранейшае становішча адноўленае не было). У [[1869]] была зьліквідаваная Менская дыяцэзія (ейная тэрыторыя была далучаная да Віленскае, а ў [[1883]] — да Магілёўскае), скасаваная была й [[Камянецкая дыяцэзія]]. Беларускія губэрні ўвайшлі ў склад 2 дыяцэзіяў — Віленскае ([[Віленская губэрня|Віленская]] й [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенская губэрні]]) і Магілёўскае, у якую акрамя [[Віцебская губэрня|Віцебскае]], [[Магілёўская губэрня|Магілёўскае]], [[Менская губэрня|Менскае]] й [[Смаленская губэрня|Смаленскае губэрняў]] увайшлі ўсе вялікарасейскія губэрні (за выключэньнем [[Саратаўская губэрня|Саратаўскае]], [[Самарская губэрня|Самарскае]] й [[Астраханская губэрня|Астраханскае]]), [[Вялікае княства Фінляндзкае]] й [[Астзэйскі край]] (за выключэньнем [[Курляндзкая губэрня|Курляндзкае губэрні]]).
Радок 50:
Духоўную адукацыю напрыканцы [[18 стагодзьдзе|XVIII]]-1-й палове [[19 стагодзьдзе|XIX стст]]. рымска-каталіцкае сьвятарства Беларусі атрымлівала ў [[Рым]]е, [[Віленская рымска-каталіцкя духоўная акадэмія|Віленскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі]], [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкай езуіцкай акадэміі]], сэмінарыях у Вільні, [[Беласток]]у, Магілёве, [[Менск]]у. У 2-й палове ХІХ ст. ў Расейскай імпэрыі дзейнічала 1 вышэйшая навучальная ўстанова — Рымска-каталіцкая Духоўная акадэмія (у [[Санкт-Пецярбург]]у) і сярэднія — па адной сэмінарыі ў кожнай дыяцэзіі. Магілёўская архідыяцэзіяльная сэмінарыя знаходзілася таксама ў Санкт-Пецярбургу. У [[1881]] сярод яе выхаванцаў было 48 палякаў, 26 летувісаў, 10 беларусаў, 1 немец. У [[1872]] у Менску ксёндз Ф.Сенчыкоўскі адчыніў вучэльню для касьцёльных арганістых. Традыцыйная дзейнасьць каталіцкага сьвятарства — выхаваньне цывільнае моладзі — паступова выцясьнялася са скасаваньнем у ХІХ ст. езуіцкіх установаў, школаў і калегіюмаў піяраў і дамініканаў. [[10 сьнежня]] [[1892]] на загад імпэратара ўсе вучэльні, што яшчэ засталіся пры касьцёлах, былі перададзеныя міністэрству народнае асьветы на агульных падставах. Выдавецкая дзейнасьць касьцёлу абмяжоўвалася выданьнем казаньняў для абвяшчэньня ў касьцёлах і г. зв. рубрыцеляў на [[Лацінская мова|лацінскай мове]] (ад [[1860-я|1860-х]] улады рабілі захады, каб зрабіць іх расейскамоўнымі).
 
Пасьля [[1905]] увава ўмовах адноснае лібэралізацыі канфэсійных адносінаў наступіла пэўнае ажыўленьне ў дзейнасьці КаталіцкагаКаталіцкай КасьцёлуЦарквы ў Беларусі. Імкліва пачаў узрастаць беларускі нацыянальны рух, якому спрыяла й частка каталіцкага сьвятарства. БальшыняМногія дзеячоўдзеячы беларускага нацыянальнага адраджэньня напачатку [[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзя]] былі каталікамі.
 
== Міжваенны пэрыяд ==