Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар баніфратаў (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Hresk (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 1:
'''Касьцёл Сьв. Яна і кляштар баніфратаўбаніфратараў''' — [[Рымска-Каталіцкі Касьцёл на Беларусі|рымска-каталіцкі]] кляштарны комплекс у [[Менск]]у. Дзейнічаў у [[18 стагодзьдзе|XVIII]] — 1-й пал. [[19 стагодзьдзе|XIX]] стст. Знаходзіўся на [[Цёмныя Крамы|Цёмных Крамах]] у самым пачатку Казьмадзям'янаўскай вуліцы, непадалёк ад [[Замчышча (Менск)|Менскага Замчышча]].
 
КомплескКомплекс складаўся зь невялікага мураванага касьцёлакасьцёлу, мураванага і драўлянага 2-павярховых кляштарных карпусоў, драўлянага 1-павярховага будынка шпіталя, а таксама гаспадарчых пабудоваў і саду.<ref name="evkl">[[Уладзімер Дзянісаў|Уладзімір Дзянісаў]]. Менскі кляштар баніфратаў // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 291</ref> Кляштарны комплекс злучаўся з суседнім [[Менскі кляштар бэрнардынак|бэрнардынскім кляштарам]] праз падземны тунэль.
 
Насупраць таго месца, дзе ў старажытнасьці стаяў баніфрацкі кляштар, цяпер знаходзіцца тралебуснатралейбусна-аўтобусны прыпынак.<ref name="paz">Мінскія лёхі // {{Літаратура/Рэха даўняга часу|к}} С. 8</ref>
 
== Гісторыя ==
У [[1700]] року стольнік і падстароста менскі [[Антоні Тэадор Ваньковіч]] ахвяраваў баніфратамбаніфратарам 10 тыс. злотых і вялікі пляц на [[Нізкі Рынак|Старым (Нізкім) Рынку]] пад узьвядзеньне касьцёла, кляштару, шпіталя і інш. збудаваньняў, а таксама фальварак [[Кальварышкі]] (за местам, на беразе ракі [[Сьвіслач (басэйн Дняпра)|Сьвіслач]]), які меў 1 валоку і 15 моргаў ворнай зямлі і комплекс жылых і гаспадарчых пабудоваў. Адначасова стольнік [[старадуб]]скі М. Радкевіч падараваў кляштару 2 сенажаці над Сьвіслаччу.<ref name="evkl"/> У [[1709]] року А. Т. Ваньковіч ахвяраваў кляштару маёнтак Саковічы, а касьцёлу — убраньне. У [[1750]] року [[Аўгустын Антон Любінецкі]] адпісаў братам 3 тыс. злотых.<ref>В. С. Касмылёў. Дабрачыннасць баніфратаў і рохітаў // {{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 317</ref>
 
Узьведзены ў пач. [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]], мураваны касьцёл моцна пацярпеў ад мескагагарадзкога пажару [[1762]] року. З гэтае прычыны ў [[1764]] року прыёр Клемэнс Вільчэўскі склаў дамову з майстрамі менскага мулярскага [[цэх]]у Антоніем КаплінскіКаплінскім і Пятром Макарэвічам на аднаўленьне і разбудову храму.
 
У [[1796]] року ў кляштары знаходзіліся 4 манахі. Да [[1824]] року сюды далучылі [[Менскі кляштар рохітаў]].<ref>[[Уладзімер Дзянісаў|Уладзімір Дзянісаў]]. Менскі кляштар баніфратаў // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 291—192</ref>
 
Пры кляштары дзейнічаў шпіталь на 18 ложкаў<ref name="evkl"/>, у якім у пачатку [[19 стагодзьдзе|XIX ст.]] лекаваліся ня толькі ўбогія, але і вязьні. Браты-баніфратыбаніфратары забясьпечвалі пацыентаў лекамі і прадуктамі харчаваьняхарчаваньня.<ref>[http://slowo.grodnensis.by/index.php?option=com_magazine&func=show_edition&id=301&Itemid=4 400 гадовы юбілей прысутнасці баніфратаў на ўсходніх землях] // [[Слова Жыцця]] №10 (279), 17 мая 2009</ref> Апроч таго, існавала невялікая бібліятэка, якая мела каля 50 кніжак і рукапісаў на лацінскай мове.<ref name="evkl"/>
 
Па задушэньні [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня 1830—1831 рокаў]] расейскія ўлады канфіскавалі касьцёл і кляштар у манахаў ([[1836]]<ref name="evkl"/>) і прадалі іх з публічнага торгу.<ref name="kul">Кляштар баніфратаў // {{Літаратура/Каталіцкія храмы на Беларусі (2001)|к}} С. 188</ref> У [[1860-я]] рокі касьцёл зруйнавалі, а кляштарныя збудаваньні прыстасавалі пад жыльлё.<ref name="evkl"/>
 
== Архітэктура ==
Паводле візыты [[1796]] року, мураваны прастакутны ў пляне 1-[[нэф]]авы будынак касьцёлакасьцёлу Сьвсьв. Яна Божага галоўным 2-вежавым [[фасад]]ам выходзіў на рынкавую плошчу. У інтэр'еры касьцёлакасьцёлу, часткова перакрытага крыжовым скляпеньнем, знаходзіліся 3 драўляныя алтары.
 
У галоўным 2-ярусным алтары, які ўпрыгожвалі 4 ліхтары, знаходзіліся абразы Сьвсьв. Яна Божага, Аўгустына і Езуса Хрыстуса.<ref name="evkl"/> У бакавых алтарах — цудатворны абраз Маці Божай, аздоблены срэбнымі шатамі і каронай<ref name="kul"/>, а таксама фігура ўкрыжаванага Хрыстуса.<ref name="evkl"/>
 
Драўляны 2-павярховы кляштарны корпус выходзіў на [[вуліца Казьмадзям’янаўская (Менск)|вуліцу Казьмадзям’янаўскую]]. На першым паверсе знаходзіліся 18 крамаў, якія здаваліся ў арэнду, а на другім жылі манахі. На [[Вуліца Зыбіцкая|вуліцу Зыбіцкую]] выходзіла 2-павярховая камяніца, у якой на першым паверсе было 7 крамаў, на другім — жылыя пакоі і кухня.<ref name="evkl"/>