Дыёд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пераклад з http://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%94%D0%B8%D0%BE%D0%B4&oldid=33953609
Радок 10:
== Віды дыёдаў ==
{{рэдагую сэкцыю|[[Удзельнік:Renessaince|<span style="text-shadow:grey 0.1em 0.1em 0.1em; class=texhtml">Renessaince</span>]]|27 красавіка 2011 году}}
* [[Стабілітрон]] (дыёд [[Кларэнс Зэнэр|Зэнэра]]). Наяўнасьць адваротнай галіны характарыстыкі дыёда са зваротным прабоем выкарыстоўваецца для стабілізацыі напружаньня.
* [[Тунэльны дыёд]] (дыёд [[Леа Эсакі]]). Маюць вобласьць г.&nbsp;зв. «адмоўнага супраціўленьня» на [[Вольт-ампэрная характарыстыка|вольт-ампэрнай характарыстыцы]]. Выкарыстоўваюцца як [[узмацняльнік]]і, [[генэратар]]ы і да т. п.
* [[Варыкап]] (дыёд Джона Джэўма). Закрыты [[p—n-пераход]] валодае большай ёмістасьцю, прычым яна залежыць ад прыкладзенага адваротнага напружаньня. Ужываюцца ў якасьці [[кандэнсатар]]аў пераменнай ёмістасьці.
* [[Сьвятлодыёд]] (дыёд Генры Раўнда). Пры рэкамбінацыі электронаў і дзірак у пераходзе выпраменьваюць сьвятло ў бачным дыяпазоне, а не ў інфрачырвоным, у адрозьненьне ад звычайных дыёдаў. Аднак выпускаюцца сьвятлодыёды з [[выпраменьваньне]]м у інфрачырвоным, а з нядаўнага часу — і ў ультрафіялетавым дыяпазонах.
* [[Лязэрны дыёд]]. Падобныя да сьвятлодыёдаў, аднак маюць аптычны рэзанатар, выпраменьваюць [[Кагерэнтнасьць|кагерэнтнае]] сьвятло.
* [[Фотадыёд]]. Закрыты фотадыёд адчыняецца пад узьдзеяньнем сьвятла.
* [[Сонечны элемэнт]]. Падобны да фотадыёда, але працуе без зьмяшчэньня. Сьвятло, падаючы на p-n-пераход, выклікае рух электронаў і генэрацыю тока.
* [[Дыёд Ганна]]. Выкарыстоўваюцца для генэрацыі і пераўтварэньня частасьці ў [[Мікрахвалёвае выпраменьваньне|ЗВЧ]]-дыяпазоне.
* [[Дыёд Шоткі]]. Дыёд з малым падзеньнем напружаньня пры простым уключэньні.
* [[Лавінны дыёд]]. Заснаваны на [[Лавінны прабой|лавінным прабоі]] адваротнага ўчастку вольт-ампэрнай характарыстыкі. Прымяняецца для абароны ланцугоў ад [[Перанапружаньне|перанапружаньня]].
* [[Лавінна-пралётны дыёд]]. Заснаваны на лавінным памнажэньні носьбітаў зараду. Выкарыстоўваецца для генэрацыі ваганьняў у ЗВЧ-техніцы.
* [[Магнітадыёд]]. Дыёд, вольт-ампэрная характарыстыка якога істотна залежыць ад значэньня індукцыі магнітнага поля і разьмяшчэньня ягонага вэктару адносна плоскасьці p-n-пераходу.
* [[Стабістар]]. Пры працы выкарыстоўваецца ўчастак галіны вольт-ампэрнай характарыстыкі, які адпавядае «простаму напружаньню» на дыёдзе.
* [[Сумесевы дыёд]]. Прызначаны для перамножаньня двух высокачастатных сыгналаў.
* [[pin-дыёд]]. Зьмяшчае вобласьць уласнай праводнасьці між моцналегіраванымі ўчасткамі. Выкарыстоўваюцца ў ЗВЧ-техніцы, сілавой электроніцы, як фотадэтэктары.
 
== Вонкавыя спасылкі ==