Уладзімер Крыловіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д вой-ё…
афармленьне, катэгорыя
Радок 1:
{{Вікіфікаваць}}
'''Уладзімер Мікалаевіч Крыловіч''' (20 кастрычніка (1 лістапада) [[1895]], в. [[Крыловічы]], [[Менскі павет (Расейская імпэрыя)|Менскі павет]], [[Менская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]] [[23 кастрычніка]] [[1937]], [[Менск]], [[БССР, СССР]]) актор, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатру. Заслужаны артыст Беларусі (1931).
 
== Біяграфія ==
Закончыў [[Менскае гарадзкое вучылішча]] (1914). З 1915 г.году выступаў на аматарскай сцэне. З 1921 г. у БДТ-1 (цяпер [[Нацыянальны акадэмічны тэатртэатар імя Я.Янкі Купалы]]).
 
Актор шырокага творчага дыяпазону: выконваў ролі сацыяльных і рамантычных герояў, характарныя і камэдыйныя. Валодаў яркімі сцэнічнымі данымі, высокай культурай мовы, дасканаласьцю грыму, мімікі жэстаў, майстэрствам поўнага пераўвасабленьня, узбуйненай тыпізацыі характараў, імправізацыі пры тонкім адчуваньні акторскага ансамбля. Яго раньняй творчасьці ўласьціва яскравая рамантычная афарбоўка (Машэка, Кастусь Каліноўскі ў аднайменных п'есахп’есах Е. Міровіча). Па-майстэрску непераўзыдзена ствараў вобразы нацыянальнай драматургіі: Сьцяпан Крыніцкі (“Паўлінка” Я. Купалы), Кручкоў (“Пінская шляхта” В. Дуніна-Марцінкевіча), Ваявода, Граковіч і Вагін (“Каваль-ваявода”, “Перамога” і “Запяюць верацёны” Е. Міровіча), Жрэц, Чужакоў (“Вір” і “Мост” Я. Рамановіча), Шчураў (“Міжбур’е” Дз. Курдзіна), Карнейчык (“Канец дружбы” К. Крапівы) і інш. Сярод іншых роляў: Мароз (“Гута” Р. Кобеца), Шагабудзінаў (“Мяцеж” паводле Дз. Фурманава), Вяршынін (“Браняпоезд 14-69” У. Іванова), Малько (“Далёкае” А. Афінагенава), Бераст (“Платон Крэчат” А. Карнейчука), Чадаў (“Жыцьцё кліча” У. Біль-Белацаркоўскага). У характарных і камэдыйных ролях вынаходзіў трапныя дэталі, непаўторныя нюансы: Тарквіній (“Жрэц Тарквіній” С. Паліванава), Муфці (“Мешчанін у шляхціцах” Мальера), Крэспа (“Вясковы судзьдзя” П. Кальдэрона) і інш. Здымаўся ў кіно: “Двойчы«Двойчы народжаны”народжаны», “Дняпро«Дняпро ў агні».
 
Раней Дзяржынскі Гарадзкігарадзкі Домдом Культурыкультуры насіў імя УладзімераЎладзімера Крыловіча. На магіле Крыловіча на Вайсковых могілках у Менску ўстаноўлены яго бюст.
 
== Літаратура ==
* Крыловіч Уладзімір Мікалаевіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 262.
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Крыловіч, Уладзімер}}
[[Катэгорыя:Беларускія акторы]]
 
[[be:Уладзімір Мікалаевіч Крыловіч]]