Фэнтэзі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д стыль
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д злучнасьць
Радок 2:
'''Фэ́нтэзі''' (ад {{мова-en|fantasy|скарочана}} — фантазія) — жанр фантастычнай [[літаратура|літаратуры]], заснаваны на выкарыстаньні [[міталёгія|міталягічных]] і казачных матываў. У сучасным выглядзе сфармаваўся напачатку [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]]. Агромністы ўплыў на фармаваньне сучаснага аблічча фэнтэзі аказаў [[Джон Рональд Руэл Толкін]].
 
Творы фэнтэзі часьцей за ўсё нагадваюць гісторыка-прыгодніцкі раман, дзеяньне якога адбываецца ў выдумленым сьвеце, блізкім да рэальнага [[Сярэднявечча]], героі якога сутыкаюцца з звышнатуральнымі зьявамі і істотамі. Збольшага фэнтэзі пабудавана на аснове архетыпічных сюжэтаў. Таксама існуе жанравы адменьнік, больш схільны да готыкі — [[цёмнае фэнтэзі]] ({{мова-en|Dark Fantasy|скарочана}}).
 
У адрозьненьне ад [[навуковая фантастыка|навуковай фантастыкі]], фэнтэзі не імкнецца тлумачыць сьвет, у якім адбываецца дзеяньне твору, з пункту гледжаньня [[навука|навукі]]. Сам гэты сьвет існуе гіпатэтычна, часьцей яго месцазнаходжаньне адносна нашае рэчаіснасьці ніяк не агаворваецца: ці то гэта паралельны сьвет, ці то іншая [[плянэта]], а яго фізычныя законы могуць адрозьнівацца ад зямных. У такім сьвеце можа быць рэальным існаваньне божышчаў, чарадзейства, мітычных істотаў (драконы, эльфы, гномы, тролі), зданяў і любых іншых фантастычных існасьцяў. Аднак, тым часам, прыныповае адрозьненьне цудаў фантастыкі ад іх казачных аналягаў у тым, што яны зьяўляюцца нормай апісваемага сьвету і дзейнічаюць сыстэмна, як законы прыроды.