Розьніца паміж вэрсіямі «Фэнтэзі»

2 байты дададзена ,  10 гадоў таму
д
стыль
(крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Фэнтези?oldid=33857643)
 
д (стыль)
Творы фэнтэзі часьцей за ўсё нагадваюць гісторыка-прыгодніцкі раман, дзеяньне якога адбываецца ў выдумленым сьвеце, блізкім да рэальнага [[Сярэднявечча]], героі якога сутыкаюцца з звышнатуральнымі зьявамі і істотамі. Збольшага фэнтэзі пабудавана на аснове архетыпічных сюжэтаў.
 
У адрозьненьне ад [[навуковая фантастыка|навуковай фантастыкі]], фэнтэзі не імкнецца тлумачыць сьвет, у якім адбываецца дзеяньне твору, з пункту гледжаньня [[навука|навукі]]. Сам гэты сьвет існуе гіпатэтычна, часьцей яго месцазнаходжаньне адносна нашае рэчаіснасьці ніяк не агаворваецца: ці то гэта паралельны сьвет, ці то іншая [[плянэта]], а яго фізычныя законы могуць адрозьнівацца ад зямных. У такім сьвеце можа быць рэальным існаваньне божышчаў, чарадзейства, мітычных істотаў (драконы, эльфы, гномы, тролі), зданяў і любых іншых фантастычных існасьцяў. Аднак, тым часам, прыныповае адрозьненьне цудаў фантастыкі ад іх казачных аналягаў у тым, што яны зьяўляюцца нормай апісваемага сьвету і дзейнічаюць сыстэмна, як законы прыроды.
 
Фэнтэзі — гэта таксама жанр [[кінэматограф]]у, [[жывапіс]]у, [[кампутарная гульня|кампутарных]] і настольных гульняў. Падобная жанравая ўнівэрсальнасьць асабліва адрозьнівае кітайскае фэнтэзі з элемэнтамі ўсходніх адзінаборстваў.
34 504

зьмены