Фэнтэзі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Фэнтези?oldid=33857643
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:38, 26 красавіка 2011

Фэ́нтэзі (ад анг. fantasy — фантазія) — жанр фантастычнай літаратуры, заснаваны на выкарыстаньні міталягічных і казачных матываў. У сучасным выглядзе сфармаваўся напачатку XX стагодзьдзя. Агромністы ўплыў на фармаваньне сучаснага аблічча фэнтэзі аказаў Джон Рональд Руэл Толкін.

Чароўныя казкі і легенды, накшталт выратаваньня Дабрыняй Нікіцічам Забавы Пуцяцінай ад зьмея Гарыныча былі важнай сюжэтнай крыніцай для жанру фэнтэзі

Творы фэнтэзі часьцей за ўсё нагадваюць гісторыка-прыгодніцкі раман, дзеяньне якога адбываецца ў выдумленым сьвеце, блізкім да рэальнага Сярэднявечча, героі якога сутыкаюцца з звышнатуральнымі зьявамі і істотамі. Збольшага фэнтэзі пабудавана на аснове архетыпічных сюжэтаў.

У адрозьненьне ад навуковай фантастыкі, фэнтэзі не імкнецца тлумачыць сьвет, у якім адбываецца дзеяньне твору, з пункту гледжаньня [навука|навукі]. Сам гэты сьвет існуе гіпатэтычна, часьцей яго месцазнаходжаньне адносна нашае рэчаіснасьці ніяк не агаворваецца: ці то гэта паралельны сьвет, ці то іншая плянэта, а яго фізычныя законы могуць адрозьнівацца ад зямных. У такім сьвеце можа быць рэальным існаваньне божышчаў, чарадзейства, мітычных істотаў (драконы, эльфы, гномы, тролі), зданяў і любых іншых фантастычных існасьцяў. Аднак, тым часам, прыныповае адрозьненьне цудаў фантастыкі ад іх казачных аналягаў у тым, што яны зьяўляюцца нормай апісваемага сьвету і дзейнічаюць сыстэмна, як законы прыроды.

Фэнтэзі — гэта таксама жанр кінэматографу, жывапісу, кампутарных і настольных гульняў. Падобная жанравая ўнівэрсальнасьць асабліва адрозьнівае кітайскае фэнтэзі з элемэнтамі ўсходніх адзінаборстваў.

Вонкавыя спасылкі

  Фэнтэзісховішча мультымэдыйных матэрыялаў