Пісьмо: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Лёгаграмы: дапаўненьне
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 34:
 
Часам тэрмін «альфабэт» абмяжоўваецца сыстэмамі з асобных літараў для зычных і галосных, напрыклад, [[лацінскі альфабэт]], хоць абігуды і абджады таксама могуць адносіцца да альфабэтаў. З гэтай нагоды [[грэцкі альфабэт]] часта лічыцца першым альфабэтам у сьвеце.
 
==== Гістарычны ўплыў сыстэмаў пісьменства ====
[[Файл:Olin-Warner-LoC-tympanum-Highsmith.jpeg|thumb|Олін Ўорнэр, [[тымпан]], які паказвае пісьмо. Палац Томаса Джэфэрсана, Вашынгтон, 1896]]
Гісторыя праводзяць розьніцу паміж перадгісторыяй і гісторыяй: гісторыя вызначаецца зьяўленьнем пісьменства. НАскальныя малюнкі і пэтрогліфы дагістарычных народаў можна лічыць папярэднікамі пісьменства, яны ня могуць разглядацца як пісьмо, бо яны не прадстаўляюць непасрэдна мову.
 
Сыстэмы пісьменства заўжды разьвіваліся і зьмяняліся ў залежнасьці ад патрэбаў людзей, якія іх выкарыстоўвалі. Часам форма, разьмяшчэньне і значэньне некаторых асобных знакаў таксама зьмяняліся зь цягам часу. Прагледжвалася разьвіцьцё знакаў пісьма, можна даведацца пар патрэбы людзей, якія іх выкарыстоўвалі, а таксама пра зьмены гэтых патрэбаў з часам.
 
=== Матэрыялы і сродкі для пісьма ===
На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва для пісьма выкарыстоўваліся многія прылады і матэрыялы, уключаючы каменныя скрыжалі, гліняныя таблічкі, васкавыя таблічкі, велень, [[пэргамэнт]], [[папера]], медныя пласьціны, грыфэлі, птушыныя пер'і, чарнілы, пэндзлі, [[аловак|алоўкі]], ручкі і мноства іншых спосабаў літаграфіі. Існуе гіпотэза, што інкі выкарыстоўвалі вузельчыкі на нітках, вядомыя як кіпу, у якасьці пісьменства<ref>[http://khipukamayuq.fas.harvard.edu/index.html The Khipu Database Project] {{ref-en}}</ref>.
 
Пазьней шырокае распаўсюджаньне ў якасьці прыладаў для пісьма атрымалі пісальная машынка і розныя формы тэкставых працэсараў, а таксама праводзяцца дасьледваньні, у якіх параўноўваюцца сучасныя інструмэнты пісьма з старажытнымі ручкай і алоўкам<ref>Daniel Chandler: Do the write thing?, Electric Word, v.17, 1990, pp. 27-30 {{ref-en}}</ref><ref>Daniel Chandler: The phenomenology of writing by hand, Intelligent Tutoring Media, v.3(2/3), 1992, pp. 65-74 {{ref-en}}</ref><ref>Daniel Chandler: Writing strategies and writers' tools, English Today: The International Review of the English Language, v.9(2), 1993, pp. 32-80 {{ref-en}}</ref><ref>Daniel Chandler: Who needs suspended inscription?, Computers and Composition, v.11(3), 1994, pp. 191—201 {{ref-en}}</ref><ref>Daniel Chandler: The Act of Writing: A Media Theory Approach, Prifysgol Cymru, Aberystwyth, 1995 {{ref-en}}</ref>.
 
== Крыніцы ==