Ражкі (Менская вобласьць): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: be:Вёска Ражкі
Няма апісаньня зьменаў
Радок 34:
== Гісторыя ==
 
* [[1844]] год — вёска Ражкі, ці Гвазды, у складзе [[фальварак|фальварка]] [[Мураўшчызна]] маёнтка Стары Мядзел [[Вялейскі павет (Расейская імпэрыя)|Вялейскага павету]] [[Віленаская губэрня|Віленскай губэрні]], уладаньне Дварджцкіх. Вёска налічвала 9 двароў і 78 жыхароў.
* [[1868]] год — існавалі дзьве аднайменныя вёскі Ражкі [[Мядзельская воласьць|Мядзельскай воласьці]] [[Вялейскі павет (Расейская імпэрыя)|Вялейскага павету]] [[Віленская губэрня|Віленскай губэрні]]. Адна зь іх налічвала 7 двароў і 69 жыхароў, другая — 4 двары і 27 жыхароў.
* [[1904]] год — дзьве вёскі, налічвалі 85 і 149 жыхароў адпаведна. Побач зь вёскамі знаходзіліся два аднайменныя фальваркі, уладаньні Пяцельчыцы (10 жыхароў) і Пілецкіх (8 жыхароў), таксама [[вартоўня]] Ражкі, што зьяўлялася ўладаньнем Паклеўскай-Казелы (8 жыхароў), і [[засьценак]] Ражкі ці Карэйвіца, які быў уладаньнем Шырокіх (12 жыхароў).
* [[1908]] год — вёскі Ражкі 1-я (налічвала 19 двароў і 122 жыхароў) і Ражкі 2-я (14 двароў, 91 жыхар).
* З [[1921]] году — вёска і [[засьценак]] у складзе [[Мядзельская гміна|Мядзельскай гміны]] [[Дунілавіцкі павет|Дунілавіцкага павету]] (з [[1925]] году — [[Пастаўскі павет|Пастаўскага]]) [[Віленскае ваяводзтва (1923—1939)|Віленскага ваяводзтва]]. У 1921 годзе ў складзе вёскі і засьценку знаходзіліся 31 двор і 161 жыхар.
* З [[12 кастрычніка]] [[1940]] году вёска знаходзіцца ў складзе [[Латвянскі сельсавет|Латвянскага сельсавету]] [[Пастаўскі раён|Пастаўскага раёну]] (з [[25 лістапада]] [[1940]] году — [[Мядзельскі раён|Мядзельскага]]) [[Вялейская вобласьць|Вялейскай вобласьці]] (з [[20 верасьня]] [[1944]] году — [[Маладэчанская вобласьць|Маладэчанскай]]). У 1940 годзе — 44 двары і 136 жыхароў.
* У верасьні [[1943]] году падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску (44 двары). Пасьля вайны вёска была адбудаваная.
* [[1946]] год — пабудаваная пачатковая школа.
* [[1949]] год — у вёсцы створаны [[калгас]] «Верны шлях», куды ўваходзіла 21 гаспадарка.