Вадзім Гігін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Крытыка: выпраўленьне спасылкі
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
 
Скончыў гістарычны факультэт [[БДУ]], працаваў у прэс-службе генэральнай пракуратуры (падначалены [[Юры Азаронак|Юр’я Азаронка]]), быў першым сакратаром Менскай гарадзкой арганізацыі [[БРСМ]].
 
На гэтай пасадзе здабыў сабе вядомасьць<ref>Зьміцер Панкавец. [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=15073 Новы рэдактар «Беларускай думкі» захапляецца Мураўёвым-Вешальнікам] // [[Наша Ніва]], [[15 лютага]] [[2008]]</ref> заявай пра сымпатыі да [[Міхаіл Мураўёў|Мураўёва-вешальніка]] ў інтэрвію газэце «Знамя юности»:
{{Цытата|Может, несколько нестандартный выбор, но мне всегда импонировал виленский генерал-губернатор Михаил Николаевич Муравьев, который больше известен тем, что подавил восстание 1863 года. Но я хорошо изучил его биографию. Это удивительный человек, администратор, управленец, который может служить примером для любого государственного деятеля.}}
 
Таксама вядомы сваімі сьцьвярджэньнямі пра барацьбу беларусаў супраць [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]].<ref>Алесь Канюціч. [http://old2.svabodaby.net/index.php?id=3&sub=123 Бээрэсэмавец з валянцінкай. Альбо Вадзім Гігін супраць ВКЛ] // SvabodaBY.net</ref> У прыватнасьці, на пытаньне журналіста «[[Зьвязда|Зьвязды]]» пра надзённыя для яго праблемы Гігін даў наступны адказ:
{{Цытата|Напрыклад, некаторыя тэндэнцыi iдэалiзацыi перыяду iснавання Вялiкага княства Лiтоўскага. Я лiчу, што iдэалiзацыя i нават мiфалагiзацыя дадзенага гiстарычнага перыяду можа прывесцi да пэўнага перакосу нашай iдэалагiчнай канцэпцыi. ВКЛ не было беларускай дзяржавай са сваёй iдэалогiяй. Не ўсё там было проста, не ў такiм добрым становiшчы знаходзiўся тады беларускi народ. Беларусы на працягу стагоддзяў вялi барацьбу супраць княства Лiтоўскага. Маё стаўленне да тагачасных падзей вельмi крытычнае, i я не магу сказаць, што гэта адзiн з найлепшых перыядаў у гiсторыi Беларусi. Свой погляд нiкому не навязваю, таму прапаную на старонках часопiса дыскусiю па тэме.}}
 
== Крытыка ==
Гігіна крытыкуюць за скрайняе [[Русафілія|русафільства]].<ref>[http://arche.by/by/14/10/654/ Інтэрв’ю Андрэа Рыгоні «Беларускай думцы»] // [[Arche]], [[27 чэрвеня]] [[2009]]</ref> Вядомая ягоная заява датычна беларуска-расейскіх дачыненьняў [http://www.1tv.ru/sp/si=5691&fi=1575]:
{{Цытата|Наш глава государства и, в общем-то, большинство граждан нашей страны так считают: по сути, мы один народ — не просто одна семья, а один народ.|Судите сами: Великая и Белая // Первый канал. 18 июня 2009 года}}
 
Фільм пра [[Берасьцейская унія|Берасьцейскую унію]] (паказаны [[21 чэрвеня]] [[2008]] году на [[Першы нацыянальны канал|Першым нацыянальным канале]] як частка цыклю «Летапіс часоў»), аўтарам ідэі і сцэнару якога зьяўляецца В. Гігін, выклікаў калектыўныя лісты беларускіх вернікаў да кіраўніцтва Першага нацыянальнага канала Белтэлерадыёкампаніі і Ўпаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь з прычыны тэндэнцыйнасьці, абразы рэлігійных пачуцьцяў вернікаў абодвух каталіцкіх канфэсіяў і, увогуле, распальваньня міжканфэсійнай варожасьці. У прыватнасьці, у фільме ''«пад выглядам гістарычных фактаў гледачу прапаноўваліся далёкія ад гістарычнай праўды міфы і ідэалагічныя штампы савецкіх часоў пра гісторыю Ўніяцкай Царквы і яе дзейнасьць»''.<ref>[[Ігар Бараноўскі]]. [http://carkva-gazeta.org/data/58/index.php?id=14 Прыкры фільм пра Унію] // [[Царква (газэта)|Царква]] № 3 (58), 2008</ref>
 
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Гігін, Вадзім}}
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1977 годзе]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]]
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]]
[[Катэгорыя:Палітыкі Рэспублікі Беларусь]]