Мікалай Янчук: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ' Мікалай Янчук Мікалай Андрэевіч Янчук, псэўда...'
 
д вой-ё…
Радок 1:
{{Вікіфікаваць}}
 
Мікалай Янчук
Мікалай Андрэевіч Янчук, псэўданімы: Н. Корницкий, Białorusin; крыптонимы: Н. Я., Я. Н., Я. (17 /29/ лістапада 1859, в. Карніца, Канстанцінаўскі павет, Сядлецкая губэрня, Расейская імпэрыя - 6 сьнежня 1921, Масква, РСФСР) - пісьменьнік, этнограф, фальклярыст, літаратуразнавец, антраполяг.
Скончыў рускую школу ў Карніцы (1871), вучыўся ў гімназіях Бельска і Масквы. Скончыў Маскоўскі унівэрсытэт (1885). Працаваў настаўнікам, у 1892 г. вывучаў гарадзішчаў в. Чэрнікаўшчына на Койданаўшчыне. З 1892 г. памочнік бібліятэкара Румянцаўскага музэя, хавальнік Дашкаўскага этнаграфічнага музэя ў Маскве. У 1889-1903 гг. сакратар аддзяленьня этнаграфіі Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалёгіі і этнаграфіі пры Маскоўскім унівэрсытэце, з 1901 г. стваральнік і кіраўнік Музычна-этнаграфічнай камісіі гэтага таварыства. Адзін з заснавальнікаў часопіса «Этнографическое обозрение». Пасьля 1917 г. чытаў курс беларускай і ўкраінскай літаратур у Маскоўскім унівэрсытэце, удзельнічаў у рабоце камісіі па арганізацыі Беларускага унівэрсытэта. У 1918-1921 гг. чалец Беларускага навукова-культурнага таварыства ў Маскве, супрацоўнічаў з Беларускім нацыянальным камісарыятам і Беларускім пададдзелам аддзела асьветы нацыянальных меншасьцей Народнага камісарыята асьветы РСФСР, у 1921 г. прафэсар катэдры беларускай літаратуры і этнаграфіі БДУ куды чытаць лекцыі студэнтам езьдзіў з Масквы. У адну з такіх паездак, вяртаючыся з Менску ў Маскву, захварэў на тыфус і, неўзабаве памёр.