Царква (газэта): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 25:
'''Выдавец:''' Грэка-каталiцкая парафія сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў г. [[Берасьце|Берасьці]].
 
Беларуская грэка-каталіцкая газэта «Царква» заснавана менскімі грэка-каталіцкімі парафіямі ў 1995 годзе. Першы нумар газэты выйшаў на Вялікі пост, 20 сакавіка 1995 году. Рэдакцыя тады месьцілася ў Полацку, а першым галоўным рэдактарам газэты быў ераманах Валеры Алексійчук (з верасьня 2010 г. — дапаможны біскуп Львоўскай архіяпархіі). Над выпускам першых нумароў газэты (да № 7-8 за 1996 г.) працавала менская моладзь і супрацоўнікі [[выдавецтва «Унія»]].[http:<ref>1<//carkva-gazeta.org/index.php?id=1 ПРА ГАЗЕТУ “ЦАРКВА”]ref>
 
Пачынаючы ад № 7-8, 1996 г., прысьвечанага 400-гадоваму юбілею Берасьцейскай Уніі, газэта «Царква» ствараецца ў Берасьці намаганьнямі вернікаў мясцовай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, а з 27 лістапада 1997 году, пасьля перарэгістрацыі выданьня, берасьцейская грэка-каталіцкая парафія зьяўляецца таксама заснавальнікам і выдаўцом газэты «Царква».
Радок 31:
Газэта «Царква» выходзіць раз на квартал, яе заўсёды можна набыць ва ўсіх грэка-каталіцкіх парафіях і асяродках Беларусі, а таксама ў многіх рыма-каталіцкіх касьцёлах. Ад моманту заснаваньня газэты на яе можна таксама падпісацца праз каталог «Белпошты» ў любым аддзяленьні сувязі Беларусі (падпісны індэкс для індывідуальных падпісчыкаў — 63205, для ўстановаў — 632052). Шмат асобнікаў газэты «Царква» рэгулярна дасылаецца таксама ў розныя гарады і краіны сьвету чытачам, вернікам і сябрам [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы]], якія жывуць у Польшчы, Украіне, Расеі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Італіі, Чэхіі, Нямеччыне.
 
Наклад газэты за часы яе існаваньня ў сярэднім складаў 1500—25001500-2500 асобнікаў, аднак адзін з першых нумароў газэты і нумары, што выйшлі ў канцы 2006 году, мелі наклад да 7500 асобнікаў. У 2007—2009 гг. газета «Царква» выдавалася накладам 2500-4000 асобнікаў.
 
 
== Крыніцы ==
1. [http://carkva-gazeta.org/index.php?id=1 Пра газету “Царква”]
{{Зноскі}}
 
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://carkva-gazeta.org АфіцыйныСайт сайтгазеты "Царква"]
 
[[Катэгорыя:Беларускія газэты]]