Царква (газэта): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 19:
'''«Царква»''' — беларуская рэлігійная культурна-асьветніцкая газэта, квартальнік.
 
''Газэта асьвятляе жыцьцё грэка-каталіцкіх супольнасьцяў у Беларусі і ў іншых краінах сьвету, зьмяшчае афіцыйныя дакументы Царквы, удзяляе ўвагу праблемам экумэнізму і хрысьціянскай еднасьці, друкуе матэрыялы па гісторыі [[Уніяцкая Царква|Ўніяцкай Царквы]] і іншую рэлігійна-асьветніцкую інфармацыю.''
 
'''Выдавец:''' Грэка-каталiцкая парафія сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў г. [[Берасьце|Берасьці]].
 
Беларуская грэка-каталіцкая газэта «Царква» заснавана менскімі грэка-каталіцкімі парафіямі ў 1995 годзе. Першы нумар газэты выйшаў на Вялікі пост, 20 сакавіка 1995 году. Рэдакцыя тады месьцілася ў Полацку, а першым галоўным рэдактарам газэты быў ераманах Валеры Алексійчук (з верасьня 2010 г. — дапаможны біскуп Львоўскай архіяпархіі). Над выпускам першых нумароў газэты (да № 7-8 за 1996 г.) працавала менская моладзь і супрацоўнікі [[выдавецтва «Унія»]].