Валеры Шаблюк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Валеры Ўладзімеравіч Шаблюк''' ([[3 жніўня]] [[1953]], [[Пасёлак гарадзкога тыпу|мястэчка]] [[Узда|Ўзда]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] — [[2 траўня]] [[1997]]) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук ([[1991]]).
 
У [[1975]] годзе скончыў гістарычны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]], пасьля чаго выкладаў гісторыю ў вучэльні і школе ў [[Менск]]у. З [[1980]] году — навуковы супрацоўнік Інстытуту Гісторыі [[Акадэмія Навук Беларусі|Акадэміі Навук Беларусі]].На Койданаўшчыне дасьледваў археалягічныя помнікі ў вёсках Вялікія Навасёлкі, Клыпаўшчына, Машчонае, Павусьсе. Дасьледаваньні прысьвечаны сярэднявечным паселішчам і мястэчкам, што зьявілася новым кірункам у археалёгіі Беларусі. У [[1991]] годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме: «Сельскія паселішчы Верхняга Панямоньня XIV—XVIII стст.», якая ў [[1996]] годзе была апублікавана як манаграфія выдавецтвам «Беларуская Навука». У [[1995]] годзе ў выдавецтве «Полымя» выйшла ў сьвет ягоная кніга «Двор у Туганавічах», прысьвечаная дасьледаваньню месца вялікага каханьня [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] і яго музы — Марылі Верашчакі.
 
Аўтар шматлікіх публікацыяў па гісторыі і археалёгіі Беларусі. Аўтар каля сотні артыкулаў у [[Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі|Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі]].
Радок 10:
 
Трагічна загінуў [[2 траўня]] [[1997]] году пад коламі службовай машыны генэральнага пракурора.
 
Літаратура:
 
Шаблюк Валерый Уладзіміравіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 43.
 
[[be:Валерый Шаблюк]]