Мэнталітэт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Менталітэт?oldid=737354, вікіфікацыя
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 01:05, 10 красавіка 2011

Мэнталітэт (ад па-лацінску: mental, mentalis, па-нямецку: mentalität «розум, разумовае») — своеасаблівы стан і накіраванасьць індывідуальнай і групавой сьвядомасьці, набор ўжо складаны на падсьвядомым узроўні, нормаў, прынцыпаў, архетыпаў, жыцьцёвых арыентацый, узнаўленьня сукупнага вопыту папярэдніх пакаленьняў.

Ключавымі словамі ў вызначэньні мэнталітэту яўляецца карціна сьвету, набор духоўных каштоўнасьцяў (маралі), не заўсёды ўсвядомленая сыстэма жыцьцёвых каардынатаў і падсьвядомых стэрэатыпаў.

Звычайна ў сучасным грамадзтве ўжываецца ў значэнні «мэнталітэт» як сынонім слова «мэнтальнасьць», і мае на ўвазе сацыялягічны кантэкст — той ці іншай «склад розуму». Гэта значыць ўстойлівыя інтэлектуальныя і эмацыйныя асаблівасьці, уласьцівыя таму ці іншаму індывіду як прадстаўніку некаторай сацыяльнай групы (выхаванцы дзіцячага сада, навучэнцы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, ваенныя асобнага роду войскаў, студэнты ВНУ, пэдагогі, спартоўцы, сьвятары, навукоўцы, бізнэсоўцы і гандляры, асуджаныя ў месцах зьняволеньня і г. д.). Слова ўжываецца і ў кантэксьце менавіта сацыяльнай агульнасьці (нацыя, народ, этнас).

Літаратура