Беларуская Палічка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 19:
'''Беларуская Палічка''' — найстарэйшая й найбольшая (на [[2005]] год) [[Беларусь|беларуская]] [[электронная бібліятэка]], закладзеная ў [[1996]] годзе<ref name="Бібліятэка">[http://www.nn.by/index.pl?theme=nn/2005/39&article=ku-knihicom Віртуальная бібліятэка] // [[Наша Ніва]]. №39, [[2005]] г.</ref> беларускім студэнтам з [[Аўстрыя|Аўстрыі]] [[Андрусь Жвір|Андрусём Жвірам]]<ref>Ігар Няхведаў. [http://www.lingvo.minsk.by/nn/2001/25/08.htm Вызвольны рок] // Наша Ніва. №25, [[2001]] г.</ref> коштам уласнай [[Стыпэндыя|стыпэндыі]]<ref>Сяргей Кручкоў. [http://www.tbm.org.by/tbm_old/bel/z_kruchkou.html Садаклад: «Беларуская мова ў інфармацыйнай прасторы»] // Сайт [[Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны]]. Дата доступу: [[19 траўня]] [[2010]]</ref>.
 
Сталы склад супрацоўнікаў пры заснаваньні налічваў 5 чалавек, у тым ліку [[дызайн]]эр, [[сыстэмны адміністратар]] ды сканавальнік. На час заснаваньня ўсе супрацоўнікі, акрамя самога Андруся Жвіра, пражывалі ў Беларусі ды займаліся стварэньнем электроннага кнігазбору бясплатна. Першымі разьмешчанымі на сайце кнігамі сталі «100 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі», «Па сьлядах аднаго мітуміфу» [[Мікола Ермаловіч|Міколы Ермаловіча]] ды «[http://www.knihi.com/sahanovic/vajna.html Невядомая вайна: 1654—1667]» [[Генадзь Сагановіч|Генадзя Сагановіча]]. Першым выдавецтвам, што дазволіла свае кнігі пераводзіць у электронны фармат быў «[[Беларускі кнігазбор]]». Найбольшаю папулярнасьцю нязьменна карыстаюцца пяць кнігаў:
# [[Біблія]] ([http://www.knihi.com/biblija/ выданьне] ў [[пераклад]]зе [[Васіль Сёмуха|Васіля Сёмухі]]);
# «[http://bk.knihi.com/letapisy/ Беларускія летапісы і хронікі]». Менск, МФ «Беларускі кнігазбор», 1997. ISBN 985-6318-15-7;