Сьвятлана Навумава: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 8:
З 1987 па 1994 гады выкладала ў Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце, з 1994 па 2001 гады працавала ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы пры БДУ, брала ў дзел у дзейнасьці Прэзыдэнцкай камісіі па адукацыі. Адначасова працавала ў Міжнародным інстытуце палітычных досьледаў у Менску.
 
З 2001 па 2004 год была кіраўніком катэдры палітычных і сацыяльных навук у [[Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт|ЭГУ]], а пасьля закрыцьця ЭГУ ў Менску брала актыўны ўдзел у барацьбе за аднаўленьне ўнівэрсытэту ў выгнаньні. У новым ЭГУ ў Вільні стала дырэктарам магістарскай праграмы па эўрапейскіх досьледах. З 2005 па 2009 гг. працавала прафэсарам на факультэце філязофіі і палітычных навук. Была судырэктарам рэгіянальнага цэнтра найноўшых досьледаў і адукацыіі і сурэдактарам навуковага часопісу “Перекрестки. Журнал исследований Восточно-европейского пограничья”. За час сваёй працы ў ЭГУ падрыхтавала некалькі дзясяткаў магістраў палітычных навук, многія з кіраўнікоў беларускіх НДА атрымалі падрыхтоўку ў магістарскіх праграмах пад кіраўніцтвам С.А.Навумавай. У ЭГУ чытала курсы “уводзіны ў палітычную навуку”, “уводзіны ў паліталёгію”, “асновы палітычнай тэорыі”, “сучасныя тэорыі грамадзянскай супольнасьці”, “Беларусь як палітычны праект”.
 
Як паліттэхнолёг і палітычны кансультат працавала ў выбарчых кампаніях на прэзыдэнцкіх выбарах 1994, 2001 і 2010 года, выбарах у Вярхоўны Савет 1995 года, выбарах у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 2000 г.
 
Была адным з заснавальнікаў і актыўных удзельнікаў грамадзянскай кампаніі “Гавары“[[Гавары праўду”праўду]]” і працавала ў штабе кандыдата ў Прэзыдэнты Ўладзіміра Някляева. Пасьля акцый пратэсту ў сувязі з вынікамі выбараў яе выклікалі ў КДБ, праводзілі вобшукі, што адмоўна адбілася на стане яе здароўя.
 
Святлана Андрэеўна Навумава памерла 10 сакавіка 2011 года ў Мінску пасьля працяглай полікістознай хваробы нырак.
Навуковая дзейнасць
 
У сфэры навуковых зацікаўленьняў Навумавай былі [[паліталёгія]], тэорыя палітыкі, тэорыі дэмакратыі, публічная палітыка, сучасны палітычны працэс.
 
Займалася навуковымі досьледамі ў галіне паліталёгіі, працавала ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы ў Міжнародным інстытуце палітычных дасьледаваньняў у Менску. Праходзіла стажыроўку ў Расіі (1991), Канадзе (1997), ЗША (1999), Нідэрляндах (2008).