Сьвятлана Навумава: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Сьвятлана Андрэеўна Навумава''' (29.02.1956, [[Каўнас]] – 10.03.2011, [[Менск]]) – вядомы беларускі навукоўца – палітоляг і паліттэхноляг.
 
== Біяграфія ==
Нарадзілася ў г.Каўнасе, Літоўскай ССР. У пэрыяд з 1973 па 1978 год навучалася на гістарычным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Яе аднакурснікам, у прыватнасьці, быў вядомы сёньня расійскі палітоляг Вячаслаў Ніканаў.
 
З 1982 г. вучылася ў асьпірантуры [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]] ў Менску, у 1988 годзе абараніла кандыдацкую дысэртацыю па філязофіі.
 
З 1987 па 1994 гады выкладала ў Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце, з 1994 па 2001 гады працавала ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы пры БДУ, брала ў дзел у дзейнасьці Прэзыдэнцкай камісіі па адукацыі. Адначасова працавала ў Міжнародным інстытуце палітычных досьледаў у Менску.