Індуісцкія календары: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: hu:Hindu naptár
д Паводле зьвестак
Радок 6:
== Агульныя асновы падліку ==
 
Сувязь з рухам [[сонца]] палягае ў тым, што даўжыня [[год]]у ў календары роўная працягласьці часу, пасьля заканчэньня якога сонца вяртаецца да той жа [[зорка|зоркі]], ад якой пачало рух. Гэты прамежак часу называецца [[зорны год|зорным годам]]. Ён даўжэйшы за [[трапічны год]] на 20,4 хвіліны і, папаводле сучасных зьвесткахзьвестак, складае 365,25636 сярэдніх сутак.
 
Старадаўнія індыйскія [[астраном]]ы ня ведалі дакладнай даўжыні зорнага году і прымалі яе роўнай 365,25876 сутак. Гэтая велічыня пазначаная ў старадаўнім індыйскім атранамічным трактаце «Сур’я Сыддханта», аўтарам якога зьяўляецца выдатны атраном і матэматык [[Арыабхата]]. Гэтая велічыня выкарыстоўвалася цягам амаль пятнаццаці стагодзьдзяў у шмат якіх індыйскіх календарох. Як вынік гэтага індыйскі каляндарны год, які 1500 гадоў таму пачынаўся ў дзень вясеньняга альбо асеньняга роўнадзеньня ([[21 сакавіка]] альбо [[23 верасьня]]), цяпер надыходзіць на 22-23 дні пазьней, то бок каля 12—13 траўня альбо 15—16 кастрычніка.