Розьніца паміж вэрсіямі «Наваградзкі замак»

д
вікіфікацыя, стыль
д (Бацінак зьмяніў Катэгорыя:Замкі Вялікага княства Літоўскага→Катэгорыя:Замкі Вялікага Княства Літоўскага)
д (вікіфікацыя, стыль)
{{Каардынаты|53|36|5.25|паўночнае|25|49|39.77|усходняе|рэгіён=Беларусь|тып=краявід|выяўленьне=загаловак}}
[[Файл:Navahradak_-_Ruiny_zamka.jpg|міні|250пкс|Руіны Наваградзкага замка]]
'''Нава́градзкi за́мак'''  — унікальны помнік абарончага дойлідзтва эпохі [[сярэднявечча]], старажытны цэнтар [[Наваградак|Наваградку]], рэзыдэнцыя заходнерускіх князёў і князёў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]]. Існаваў у [[11 стагодзьдзе|11]]—[[17 стагодзьдзе|17]] стагодзьдзях. Захаваліся падмурак і рэшткі сьценаў.
 
== Узьнікненьне замка ==
[[Файл:Navahradak_-_Vieža_Ščytoŭka.jpg|міні|200пкс|Руіны вежы Шчытоўкі]]
 
=== Першыя збудаваньні ===
З пачатку 11 стагодзьдзя да сярэдзіны [[13 стагодзьдзе|13 стагодзьдзя]] на валах старажытнага Наваградку стаялі драўляныя сьцены рознай канструкцыі. У другой палове 13 стагодзьдзя былі ўзьведзеныя моцныя дубовыя зрубы. У той жа час была пабудаваная зь вялікіх склюдаваных камянёў, складзеных на вапне, першая вежа-[[данжон]]. Вежа мела чатырохкутную форму і стаяла з паўночнага боку замка, замыкаючы кола землянога вала. Цяперака яна знаходзіцца ў зямлі на глыбыні 7,5 мэтраў, а на ёй, як на моцным фундамэнце, стаіць мураваная вежа Шчытоўка.
 
Гэтая вежа сыграла вялікую ролю ў абароне замка. У [[1274]] годзе галіцка-валынскія і татарскія войскі безвынікова штурмавалі Наваградак. Шматлікія спробы атрадаў [[крыжакі|крыжакоў]] захапіць замак (у [[1314]] годзе на чале з магістрам [[Гайнрых фон Плёцке|Гайнрыхам фон Плёцке]], у [[1391]] годзе на чале з магістрам [[Конрад фон Валенрод|Конрадам фон Валенродам]] і ў [[1394]] годзе на чале з магістрам [[Конрад фон Юнінген|Конрадам фон Юнінгенам]] і маршалам [[Вэрнэр Тэтынгер|Вэрнэрам Тэтынгерам]]) таксама ня мелі посьпеху.
 
=== Вежа Шчытоўка ===
У выніку гэтых нападаў верхнія ярусы вежы былі моцна пашкоджаныя і ў канцы [[14 стагодзьдзе|14 стагодзьдзя]] вежа была адбудаваная, але ўжо з цэглы. Яна вырасла на рэштках старой вежы і таксама мела форму квадрата. Яна атрымала назву '''Шчытоўка''' ''(Шчытавая, Цэнтральная)'', што кажа само за сябе  — гэта быў надзейны шчыт сярэднявечнага горада. Новая вежа была пяціпавярховай, зь перакрыцьцямі на бэльках. Агульная яе вышыня дасягала 25 мэтраў. Таўшчыня яе сьценаў была каля трох мэтраў. Іх праразалі байніцы, а ўнізе  — праёмы замкавай брамы. Брама наглуха зачынялася знутры вежы і ў час асады ператваралася ў самастойны апорны пункт. У паўднёвай сьцяне Шчытоўкі ішла ўгору мураваная лесьвіца, якой карысталіся воіны падчас нападаў. Магчыма, ўнутры вежы, паміж паверхамі, меліся і драўляныя лесьвіцы для штодзённага карыстаньня, бо асобныя паверхі выкарыстоўваліся пад жыльлё.
 
== Узьвядзеньне ўмацаваньняў ==
[[Файл:Navahradak_-_Rekanstrukcyja_(Viktar_Staščaniuk)_1.jpg|міні|250пкс|Наваградзкі замак. Рэканструкцыя [[Віктар Сташчанюк|Віктара Сташчанюка]]]]
 
=== Першы этап ===
Відаць, да канца 14 стагодзьдзя Шчытоўка была адзіным мураваным умацаваньнем замка. Але напрыканцы 14 — пачатку [[15 стагодзьдзе|15 стагодзьдзя]] ў Наваградзкім замку распачалося ўзьвядзеньне замкавых муроў, якое праходзіла ў некалькі этапаў. Спачатку былі пабудаваныя тры мураваныя вежы і сьцены паміж імі. Справа ад Шчытоўкі паўстала высокая прызмападобная '''Касьцельная вежа'''. З усходу ад яе ішло другое прасла мураванай сьцяны даўжынёю каля 80 мэтраў і таўшчынёю 2,5 мэтры, якое вяло да наступнай вежы, так званай '''Малой брамы'''. Малая брама і Касьцельная вежа мелі па некалькі паверхаў зь перакрыцьцямі па бэльках, а на кожным паверсе былі байніцы.
 
Паварочваючы ад Малой брамы на захад, ішло 70-мэтровае прасла сьцяны, канструкцыйна зьвязанае яшчэ з адной вежай  — '''Пасадзкай'''. Правае прасла сьцяны вяло ад Пасадзкай вежы да паўночнага краю гары і змыкалася ў паўночна-заходнім куце замкавага вала з драўлянымі ўмацаваньнямі, якія ішлі да Шчытоўкі.
 
Трэба адзначыць, што ўжо ў 14 стагодзьдзі ў дзядзінцы існаваў каменны храм  — '''Царква Сьвятога Міхала''', вядомы пазь пісьмовых зьвесткахкрыніцаў [[16 стагодзьдзе|16]][[17 стагодзьдзе|17]] стагодзьдзяў. Да [[1775]] году ў ім праходзілі паседжаньні [[Трыбунал Вялікага княства Літоўскага|Трыбуналу]]  — вышэйшага апэляцыйнага суду Вялікага княства Літоўскага. А на поўнач ад храму стаяў двухпавярховы каменны палац, які існаваў да сярэдзіны 17 стагодзьдзя.
 
=== Другі этап ===
Другі этап узьвядзеньня ўмацаваньняў Наваградзкага замка прыпадае на пачатак 15 стагодзьдзя, калі былі пабудаваныя '''Калодзежная вежа''' і яшчэ адно прасла сьцяны ля асновы замкавай гары. Трэба заўважыць, што ў Наваградзкім замку, разьмешчаным на высокай гары, калодзежа не было, але вада мелася ля падножжа, дзе на ўсходнім схілу білі крыніцы. Над адной зь іх і была пастаўленая Калодзежная вежа.
 
=== Трэці этап ===
Напачатку 16 стагодзьдзя ў паўночна-заходнім куце Наваградзкага замка была ўзьведзеная вялікая мураваная вежа '''Дазорца'''. Паміж ёю і Шчытоўкай пабудавалі абарончую сьцяну, таўшчынёю 2 мэтры. Такім чынам, новае прасло замкнула кола каменных умацаваньняў, канчаткова выцісьніўшы драўляныя агароджы.
 
Разьвіцьцё атрылерыі і ўдасканаленьне тактыкі асады на працягу 15–1615-16 стагодзьдзяў зрабілі Малую браму замка не зусім надзейнай, што прымусіла распачаць будаўніцтва дадатковай вежы ля паўднёва-ўсходняга схілу гары. Новая '''Меская вежа-брама''' стала цэнтрам [[форбург]]а, які ахоўваў дарогу ў замак. Гэтыя дадатковыя ўмацаваньні значна павысілі абараназдольнасьць замка.
 
Такім чынам, у 16 стагодзьдзі Наваградзкі замак быў адным з магутнейшых у Беларусі і адзіным, які меў 7 вежаў. Ён дадаткова абараняўся ўмацаваньнямі з паўночнага і паўночна-заходніх бакоў, дзе знаходзіўся вялікі земляны вал і шырокі абарончы роў.
 
== Разбурэньне замка ==
Зь цягам часу Наваградзкі замак страціў сваё стратэгічнае значэньне, пачаў разбурацца. Падчас вайны [[1654]]—[[1667]] гадоў маскоўскія войскі двойчы бралі Наваградак. У [[1655]] годзе яго занялі казакі [[Іван Залатарэнка|Івана Залатарэнкі]]. А ў [[1660]] годзе часткова ўзноўлены замак быў заняты войскамі князя [[Іван Хаванскі|Івана Хаванскага]]. Вежы замка Меская, Калодзежная, Малая брама і Пасадзкая, а таксама праслы сьценаў былі разбураныя да падмуркаў. [[Паўночная вайна]] канчаткова зьнішчыла мясцовыя ўмацаваньні: у [[1706]] годзе швэды, якія праходзілі праз горад, узарвалі іх рэшткі.
 
У [[1802]] годзе гарадзенскі губэрнатар Бенігсан даў загад разабраць рэшткі замкавых вежаў з мэтай пабрукаваць камянямі вуліцы горада. Але две вежы часткова захаваліся. У канцы [[19 стагодзьдзе|19 стагодзьдзя]] на тэрыторыю замчышча праз пралом у мурах пачалі звозіць з усяго Наваградка сьмецьце, якое пакрыла двухмэтровым пластам руіны старажытных пабудоў.
 
== Замак у нашыя часы ==
Толькі ў [[1921]] годзе Наваградзкі замак быў узяты пад ахову, а ў [[1922]][[1930]] гадах польскія археолягі правялі частковую кансэрвацыю вежавых руінаў, а паваліўшыяся сьцены Касьцельнай вежы склалі наноў. З [[1956]] года ў Наваградку працавалі савецкія археолягі. На дадзены момант захаваліся толькі рэшткі Касьцельнай вежы і Шчытоўкі.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Navahradak Castle|выгляд=міні}}
* [http://radzima.org/pub/pomnik.php?lang=by&nazva_id=menjnjas05 Здымкі на Radzima.org]