Васіль Цяпінскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
д Паводле зьвестак
Радок 16:
Новыя архіўныя дакумэнты й дасьледаваньні дазваляюць пашырыць надзвычай скупыя гiстарычныя зьвесткі пра жыцьцёвы шлях Цяпінскага, яго сваяцкіх і сямейных сувязях.
 
Род Цяпінскіх робіцца вядомым у актах [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]] толькі з XVI ст. як ''«кроўнародасны»'' (блізка параднёны) з родам Слушак. Слушкі былі знакамітай фаміліяй у другой палове XVI—XVII стст., займалі многія важныя дзяржаўныя пасады, удзельнічалі ў соймах і ўсіх буйных войнах. Згодна са зьвесткамі некаторых пазьнейшых гербоўнікаў, якія пры апісаньні генеалягічных каранёў знатных асобаў нярэдка прытрымліваліся легендарных вэрсіяў, Слушкі атрымалі шляхецтва яшчэ пры [[Вітаўт|Вітаўце]] разам зь зямельнай маёмасьцю. Арыгінальнымі актамі гэта не пацьвярджаецца, але пэўныя падставы маюць месца. У [[1547]] годзе спадчынныя дакумэнты кіеўскага гараднічага Івана Рыгоравіча Слушкі зьнішчыліся пад час страшэннага пажару ў Менску. Па хадайніцтву Слушкі гаспадарская канцылярыя выдала яму пацьверджаньне на яго спадчынныя маёнткі. У гэтым акце ўпершыню ў вядомых зараз гістарычных крыніцах згадваецца й Цяпіна. Кіеўскі гараднічы паведаў пра сваё права да Цяпіна: ''«Напервей што ему от брата его рожоного Павла Григоревича Служчича досталос(ь) на ровном делу именье их отчизное и дедизное на имя Тяпино» і на тое маюцца лісты і «твердасці»'' Вітаўта і іншых вялікіх князёў літоускіх. Аднак невядома, хто былі яго першымі ўладальнікамі, сам Слушка згадвае пра маёмасныя правы ''на Цяпіна толькі свайго бацькі — Грыгорыя й дзеда — «именье отчизное и дедизное»''. Але папаводле гэтых зьвесткахзьвестак мы можам даведацца нарэшце пра першых рэальных заснавальнікаў роду Слушак і Цяпінскіх. Грыгоры Слушка — бацька кіеўскага гараднічага. Імя дзеда выяўляецца паводле іншых крыніцаў. У судовым акце ад 14 чэрвеня 1514 году згадваецца ліст, засьведчаны слугамі новагародзкага ваяводы, у тым лiку Грыгорыем Амельянавічам Слушкай. Па свайму сацыяльнаму становішчы Амельян, верагодна, належаў да баярскага службовага стану, бо валодаў зямельнай маёмасьцю. 3 нашчадкаў двух яго сыноў адзіны род Слушак пачаў разьмяжоўвацца на два роднасных: Слушак (патомкаў Грыгорыя) і Цяпінскіх (ад Івана). Імя агульнага пачынальніка роду надоўга засталося ў памяці і ў поўных родавых прозьвішчах Слушак і Цяпінскіх. Нават судовы акт ад 28 ліпеня 1604 году згадвае аднаго з сыноў Васіля Цяпінскага, земяніна ваяводзтва Полацкага, Цяпінскім Амельянавічам.
Сыны Івана Амельянавіча, «рожоныя» (родныя) браты Мікалай (бацька Васіля) і Мацей Цяпінскія, упершыню названы ў попісу войска Вялікага княства Літоўскага 1528 году. У беларускай гістарыяграфіі гэты акт не зарэгістраваны. Магчыма, недагляд тлумачыцца тым, што яны апісаны тут без «мясцовага» прозьвішча — Цяпінскія. Попісы войска (шляхецкага паспалітага рушаньня) праводзіліся нерэгулярна, звычайна ў выніку нейкіх міжнародных ускладненьняў ці пагрозы вайны. Яны зьмяшчалі агульныя зьвесткі аб сацыяльным і маёмасным становішчы шляхты і колькасьці выстаўляемых узброеных коньнікаў (пастановы вольных соймаў вызначылі адпаведныя нормы: 1 коньнік з 8 служб сялянскіх у канцы 20-х гадоў, з 10 служб — у сярэдзіне XVI ст.).
Жонка Васiля Цяпiнскага Соф’я Данілаўна паходзіла з роду князёў Жыжэмскіх. Васiль Цяпiнскi меў радавы маёнтак Цяпіна (каля Лепеля), спадчынныя і набытыя ўладаньні ў [[Менскі павет|Менскім]], [[Лідзкі павет|Лідзкім]], [[Ашмянскі павет|Ашмянскім]], [[Віленскі павет|Віленскім]] паветах.