Фіджы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: ckb:فیجی
д Паводле зьвестак
Радок 68:
 
== Эканоміка ==
Фіджы, багатыя лясамі, [[мінэрал]]амі і рыбнымі рэсурсамі, зьяўляецца адной з самых разьвітых эканомік выспаў у Ціхім акіяне. Пры гэтым захоўваецца вялікая ўдзельная вага натуральнай гаспадаркі. Структура землекарыстаньня (папаводле зьвесткахзьвестак 1993 году): ворныя землі (10%), пасеўныя землі (4%), пашы (10%), лясы (65%), іншыя (11%). На выспах шматлікія прыродныя рэзэрваты.
 
Экспарт [[цукар|цукру]] і разьвіваючаяся індустрыя [[турызм]]у з штогадовымі 500 000 турыстаў зьяўляюцца асноўнымі крыніцамі валюты. Перапрацоўка цукру складае траціну ўсёй індустрыі краіны. Доўгатэрміновыя праблемы ўключаюць у сябе нізкі ўзровень інвэстыцыяў і няўпэўненасьць у правах уласнасьці. Палітычная нестабільнасьць на Фіджы аказала сур’ёзны ўплыў на эканоміку, якая зьнізілася на 2,8% у [[2000]] годзе і вырасла ўсяго толькі на 1% у [[2001]]. Аднак, турыстычны сэктар адрадзіўся хутка і ўжо ў [[2002]] годзе дасягнуў дапераваротнага ўзроўню, што прывяло да ўмеранага эканамічнага адраджэньня. Здольнасьць ураду кіраваць бюджэтам, дэфіцыт якога склаў 6% у [[2002]] годзе, залежыць ад вяртаньня палітычнай стабільнасьці і ўпэўненасьці інвэстараў.