Кейстут: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 34:
У [[1330-я]], у час панаваньня бацькі быў князем у [[Трокі|Троках]]. У склад ягонага княства ўваходзілі [[Горадня]], [[Падляшша]] і частка [[Жамойць|Жамойці]], якую яшчэ не захапілі крыжакі. Вёў пасьпяховую барацьбу з рыцарамі [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]]<ref>[[Анатоль Грыцкевіч]]. Кейстут // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 86</ref>.
 
Пасьля сьмерці [[Гедымін]]а ([[зіма]] [[1341]]) і старэйшага брата [[Манівід Гедзімінавіч|Манівіда]] ([[1342]]) [[Нарымонт Гедзімінавіч|Нарымонт]], відаць, ня меў уладных амбіцыяў. Тым часам зьнешняевонкавае становішча Вялікага Княства Літоўскім было складаным, [[Ордэн]] рыхтаваў вялікую вайсковую выправу. Альгерд з Кейстутам былі найстарэйшыя пасьля Нарымонта сярод [[Гедзімінавічы|Гедзімінавічаў]], а ў [[Вільня|Вільні]] ж сядзеў самы малодшы сын Гедыміна — [[Яўнут Гедзімінавіч|Яўнут]], малады і няздольны да ўлады, са сваёй маці [[Леанідыя (жонка Гедзіміна)|Леанідыяй]] ([[Еўна (жонка Гедзіміна)|Еўнай]]). У [[1345]] годзе Леанідыя памёрла, Альгерд і Кейстут вырашылі ўзяць ўладу. Кейстут з [[Трокі|Трокаў]] з войскам прыйшоў у Вільню і паланіў Яўнута, пасьля гэтага паклікаў Альгерда і перадаў яму Вільню як старэйшаму, прызнаючы вярхоўную ўладу брата. Альгерд з Кейстутам падзялілі ВКЛ на [[Паловы ВКЛ|дзьве паловы]], Альгерд быў уладаром ва [[Усходняя палова ВКЛ|ўсходняй палове]] і меў тытул [[вялікі князь|вялікага князя]], Кейстут быў уладаром у [[Заходняя палова ВКЛ|заходняй палове]] і яму падпарадкоўваліся ўсе родзічы маючыя там удзелы. Яны спачатку дамовіліся дзяліць усе зноў здабытыя землі. У [[1352]] годзе Кейстут атрымаў да сваіх уладаньняў яшчэ і [[Берасьцейская зямля|Берасьцейскую зямлю]]. Але пасьля відаць умовы дамовы паміж братамі зьмяніліся, бо Альгерд не дзяліўся з Кейстутам далучанымі землямі.
 
Пасьля сьмерці Альгерда, яго спадчыньнікам быў [[Ягайла]], але Кейстут відаць як старэйшы лічыў сабе вялікім князям, а Ягайла жадаў захаваць тыя ўмовы, што былі паміж яго бацькам Альгердам і Кейстутам. Ягайла склаў з Ордэнам змову супраць Кейстута, але змову выкрылі, Ягайлу арыштавалі і зьняволілі ў [[Полацак|Полацку]]. Аднак празь нейкі час яго вызвалілі пад абяцаньне прызнаньня вярхоўнай ўлады Кейстута. Неўзабаве Ягайла зноў склаў змову з Ордэнам, яму падманам удалася паланіць і спачатку зьняволіць Кейстута ў [[Крэўскі замак|Крэўскім замку]]. Пазней Кейстута задушылі на загад Ягайлы<ref>[[Анатоль Грыцкевіч]]. Кейстут // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 87</ref>.