Літоўска-маскоўская вайна 1368—1372 гадоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
артаграфія (аўтаматычна)
Радок 3:
 
== Паход 1368 году ==
У жніўні [[1368]] году вялікі князь маскоўскі Дзьмітры не прызнаў пераход вялікакняскай улады да Міхаіла Аляксандравіча (брата жонкі [[Альгерд]]а Ўльяны), прыхільніка ўмацаваньня дзяржаўнай самастойнасцісамастойнасьці Цьвяры і зьбліжэньня з ВКЛ і падтрымаў выступленьне супраць яго Міхаіла Васільевіча, прымусіўшы Міхаіла Аляксандравіча ўцячы ў Літву. Увосень 1368 году войска ВКЛ на чале з Альгердам пры падтрымцы [[Смаленскае княства|Смаленску]] разьбіла маскоўскія войскі ў [[Тросьненская бітва|Тросьненскай бітве 1368 году]] і падступіла да [[Масква|Масквы]], аблога якой была беспасьпяховай. У выніку першага паходу Альгерда («первой Литовщины» маскоўскіх летапісаў) улада Міхаіла Аляксандравіча над Цьвярскім княствам была адноўленая. Іншым посьпехам ВКЛ было вяртаньне [[Ржэў|Ржэвы]], стратэгічнай крэпасьці на [[Волга|Волзе]], якая незадоўга да гэтага была захоплена Масквой. Падзеі гэтага паходу ў легендарнай форме перадае «[[Хроніка Быхаўца]]».
 
== Паход 1370 году ==
Не зьмірыўшыся з вынікамі кампаніі 1368 году, у жніўні [[1370]] году Масква ізноў напала на Цьвер, імкнучыся далучыць заходнюю частку княства, якая межавала з ВКЛ, каб прадухіліць магчымасьць кантактаў паміж дзьвюма дзяржавамі. Міхаіл Аляксандравіч ізноў уцёк у ВКЛ, але Альгерд, заняты канфліктамі з [[Тэўтонскі Ордэн|Ордэнам]] і [[Польшча]]й, ня здолеў аказаць яму падтрымкі. Тады Міхаіл накіраваўся ў [[Арда|Арду]] і дамогся перадачы яму ярлыка на [[Уладзімерскае княства|вялікае княжаньне Ўладзімерскае]], якім традыцыйна валодалі маскоўскія князі. Жадаючы захаваць Цьвер як процівагу Маскве, а ня новы палітычны цэнтар Русі, Альгерд вырашыў дапамагчы Міхаілу і ў лістападзе 1370 году распачаў другі паход на Маскву, аблога якой ([[8 сьнежня|8]]—[[16 сьнежня|16]] сьнежня) ізноў была няўдалай, пасляпасьля чаго было заключана перамір’е да [[29 чэрвеня]] [[1371]] году.
 
== Перамір’е ==
Пад час перамір’я бакі спрабавалі атрымаць ваенную і дыпляматычную падтрымку Арды і [[канстантынопальская патрыярхія|канстантынопальскай патрыярхіі]]. Маскве ўдалося не дапусціцьдапусьціць стварэньня асобнай праваслаўнай мітраполіі ВКЛ, чаго дамагаўся Альгерд. У чэрвені [[1371]] году Альгерд накіраваў у Маскву пасольства з прапановай аб заключэньні сталага міра, якому ўдалося дамовіцца аб заручынах дачкі Альгерда Алены зь серпухаўска-бароўскім князем Уладзімерам Андрэевічам, бліжэйшым саюзьнікам Дзьмітрыя і працягнуць перамір’е да [[26 кастрычніка]] 1371 году, пасьля чаго меркавалася заключыць «вечны» мір.
 
== Паход 1372 году ==