Бэнэдыкт Павал Сапега: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Біяграфія: пунктуацыя, выпраўленьне спасылкі
Радок 35:
З магнацкага роду [[Сапегі|Сапегаў]] гербу «[[Ліс (герб)|Ліс]]», сын [[Павал Ян Сапега|Паўла Яна]] і Ганны Барбары з [[Копаці|Копацяў]]. Меў братоў [[Казімер Ян Сапега|Казімера Яна]], [[Лявон Базыль Сапега|Лявона Базыля]] і [[Францішак Стэфан Сапега|Францішка Стэфана]].
 
3 [[1657]] навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў [[Грацы]] ([[Аўстрыя]]), з [[1661]] працягваў адукацыю ў Лёвэнскім унівэрсытэце {(Гішпанскія [[Нідэрлянды]]), у [[1663]]—[[1664]] падарожнічаў па Заходняй Эўропе.
 
Неаднаразова абіраўся [[Пасол соймавы|паслом]] на соймы. На элекцыйным сойме [[1674]] быў маршалкам і спрыяў абраньню на сталец [[Ян Сабескі|Яна Сабескага]], што спрычынілася да ўсталяваньня гегемоніі Сапегаў у Вялікім Княстве Літоўскім.
 
Намагаўся сілай ліквідаваць рух сваіх супраціўнікаў («рэспубліканцаў»), [[15 кастрычніка]] [[1700]] ягонае войска напала на аддзел шляхты пад [[Ашмяны|Ашмянамі]] і разьбіла яго. Аднак у [[Алькеніцкая бітва|Алькеніцкай бітве]] ([[18 лістапада]] [[1700]]) пацярпеў паразу і, паранены, уцёк у [[Курляндыя|Курляндыю]].
 
У сакавіку [[1702]] перайшоў на бок швэдзкага караля [[Карл XII|Карла XII]] і удзельнічаў у ягонай кампаніі ў [[КаралеўстваКарона Польскаекаралеўства Польскага|Каралеўстве Польскім]]. Сойм [[1703]] пазбавіў Б. П. Сапегу пасадаў і тытулаў.
 
Удзельнічаў у [[Варшаўская канфэдэрацыя|Варшаўскай канфэдэрацыі]] ([[1704]]), якая скінула са стальца [[Аўгуст Моцны|Аўгуста Моцнага]]. Новы кароль і вялікі князь [[Станіслаў Ляшчынскі]] ў [[1705]] вярнуў яму пасаду падскарбія вялікага. Далучыўся да войска С. Ляшчынскага, зь якім удзельнічаў у выправе на [[Вялікае Княства Літоўскае|Літву]] ў [[1706]], потым у маршы швэдзкай арміі ў [[Саксонія|Саксонію]]<ref>[[Анатоль Грыцкевіч]]. Сапегі // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 549.</ref>.