Яўген Лецка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
{{Няма_крыніц}}
'''Яўген Рыгоравіч Лецка'''/псэўд. Я. Варанец/ (нар. [[20 красавіка]] [[1944]], [[вёска]] [[Пабрэзьзе]] Наваградзкі гэбіт, Генэральбецырк Беларутэня, Райхскамісарыят Остлянд, Нямецкі райх[[Наваградзкі раён|Наваградзкага раёну]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]]) — пісьменьнік, чалец Саюза пісьменьнікаў БССР (з 1977), кандыдат філялягічных навук (1980).беларускі [[проза|празаік]], [[крытыка|крытык]], [[пераклад]]чык.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і: бацька, Рыгор Іванавіч, у маладыя гады чалец Сялянска-работніцкай Грамады, маці, Надзея Сільвестраўна, працавала ў калгасе. Паводле сямейнага паданьня род Лецкаў паходзіў з Каўказу: мужчыны з іх роду пасьля разгрому паўстаньня пад кіраўніцтвам Шаміля былі перабітыя, а малых дзяцей з бабулямі выселілі ў Налібоцкую пушчу, а адтуль, пасьля паўстаньня 1863-1864 гг., на Наваградчыну.
У 1962 г. скончыў Нягневіцкую сярэднюю школу і паступіў на беларускае аддзяленьне філялягічнага філіялу БДУ, адначасова працаваў электракаршчыкам на шарыка-падшыпнікавым заводзе, грузчыкам на станцыі Менск-Пасажырскі, у складзе будаўнічага атрада, гідам-перакладчыкам у турыстычных групах /нямецкая мова/, настаўнікам ва Ушанскай школе Бярэзінскага раёну.
Пасьля заканчэньня БДУ (1967), працаваў у Карэлічах інструктарам райкаму камсамола, карэспандэнтам-арганізатарам раённага радыёвяшчаньня. У 1968 г. паступіў ў асьпірантуру пры катэдры беларускай літаратуры БДУ. Потым працаваў у інстытуце літаратуры АН БССР (1971-1986). З 1986 г. у выдавецтве “Мастацкая літаратура” – старшы рэдактар рэакцыі прозы, загадчык рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства, драматургіі.
 
Скончыў [[БДУ]] ([[1967]]). Кандыдат [[філялёгія|філялягічных]] навук ([[1980]]). У [[1971]]—[[1986]] гадах працаваў у [[Інстытут літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі|Інстытуце літаратуры]] [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук]] [[БССР]]. З 1986 году старшы рэдактар, загадчык рэдакцыі выдавецтва [[Мастацкая літаратура (выдавецтва)|«Мастацкая літаратура»]]. Быў старшынёй Рады [[Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына|Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»]]. Аўтар аповесьцяў «Па цаліку», «Дарога ў два канцы», манаграфіі «Выхаваўчая роля літаратуры» і інш. Аўтар сцэнарыяў дакумэнтальных фільмаў пра [[Янка Купала|Янку Купалу]], [[Браніслаў Тарашкевіч|Браніслава Тарашкевіча]] («Зямля Тарашкевіча», у суаўтарстве з [[Арсень Ліс|Арсенем Лісам]]) і інш.
Стваральнік і Старшыня Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” (з 1990), [потым на гэтай пасадзе яго зьмяніла Ганна Cурмач], адзін са стваральнікаў аб’яднаньня “Наваградцы сьвету”.
У верасьні 1991 г. “сп. Я. Лецка, акторка Тацьцяна Мархель, фальклёрны ансамбаль “Рунь”, народны майстра па кераміцы, Сымон Саўрыцкі, наведалі сваіх землякоў у Якуцку”, дзеля азнаямленьня з дзейнасьцю мясцовай суполкі “Суродзіч”.
 
Творы:
 
Беларуская літаратура за гады савецкай улады. Метадычныя парады лектарам. 1973. 22 с.
Па цаліку. Аповесць. Мінск. 1977. 175 с.
Вялікая Айчынная вайна ў беларускай прозе. Матэрыял у дапамогу лектару. Мінск. 1979. 18 с.
Современная белорусская проза. (Проблемы идейно-нравственного воспитания личности). Автореферат диссертации ... кандидата филологических наук. Минск. 1980.
Выхаваўчая роля літаратуры. 1980. Мінск. 206 с.
Дарога у два канцы. Аповесць. Мінск. 1981. 174 с.
Хараство і боль жыцця. Нарыс творчасьці Вячаслава Адамчыка. Мінск. 1985. 128 с.
 
Літаратура:
 
Прысутны. Госьці з Беларусі ў Якуцку. // Голас часу. Лондан. № 1 /16/. 1992. Б. 26.
Гарэлік Л. М., Пяткевіч А. М. Лецка Яўген. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах.Т. 4. Мінск. 1994. С. 35-36.
Гарадніцкі Я. А. Лецка Яўген. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах.Т. 4. Мінск. 1994. С. 36-37.
Баркоўскі А. Імам Шаміль і Яўген Лецка. // Байрам. Татары на зямлі Беларусі. Менск. № 4. 1994. С. 47-48.
 
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Лецка, Яўген}}