Міжземнамор’е: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д геаграфія, плошча
д межы на поўдні, ўсходзе
Радок 4:
Абмежаванне Міжземнамор'я ажыццяўляецца пераважна паводле кліматалагічных і культурных крытэрыяў, але таксама на фізіка-геаграфічнай і палітычнай выснове, што часткова ўзаемаабумоўлена. Агульнапрынятым крытэрыем у вызначэннні межаў міжземнаморскага рэгіёна з'яўляюцца натуральная і патэнцыяльныя тэрыторыі пашырэння [[аліўкавае дрэва|аліўкавага дрэва]], так званая [[мяжа аліўкавага дрэва]]. Паводле апошняй характэрыстыкі, межы Міжземнамор'я вызначаюцца межамі пашырэння [[Міжземнаморскі клімат|міжземнаморскага клімата]]. Аднак з той нагоды, што, па-першае, аліўкавае дрэва не заўсёды распаўсюджана на тэрыторыях з тыповым міжземнаморскім кліматам (напр., у гарыстых мясцінах), па-другое, таму, што некаторыя ўзбярэжныя рэгіёны Міжземнамор'я знаходзяцца ў іншых [[кліматычная зона|кліматычных зонах]], паняццем Міжземнамор'е звычайна акрэсліваюць некалькі больш значны геаграфічны рэгіён. Акрамя гэтага, згодна агульнапрынятаму меркаванню, некаторыя рэгіёны з яскрава вызначаным міжземнаморскім кліматам, але значнай геаграфічнай адлегласцю да Міжземнага мора, да Міжземнамор'я не адносяць. У лік апошніх уваходзяць, напрыклад, узбярэжныя рэгіёны [[Чорнае мора|Чорнага мора]] і высакагорныя раёны горнага масіва [[Заграс]] у [[Іран]]е.
 
Агульная плошча Міжземнамор'я складае каля 3.85 млн. км², з якіх каля 1.35 млн. км² прыходзяцца на сушу, астатнюю плошчу ў 2.5 млн. км² пакрывае Міжземнае мора. СамаяСамы паўночны пункт ляжыць ля падножжа [[Альпы|Альпаў]] у [[Венецыя|Венецыі]], самая крайняя кропка на захадзе — [[Каба да Рока]] непадалёку ад [[Лісабон]]а. На ўсходзе і поўдні межы раёна праходзяць па ўскрайку (пераходных зонах) [[Сірыйская пустыня|Сірыйскай пустыні]] ці [[Сахара|Сахары]], пры гэтым межы на поўдні дастаткова адвольныя, таму што зоны [[пустынны клімат|пустыннага клімату]] ў некаторых мясцінах падступаюць да самага ўзбярэжжа (напр., каля [[Порт-Саід]]а на поўначы [[Сінайскі паўвостраў|Сінайскага паўвострава]]).
 
[[Катэгорыя:Міжземнамор'е| ]]