Нікаля Пусэн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д злучнасьць
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 21:
'''Нікаля́ Пусэ́н''' ([[Француская мова|па-француску]]: ''Nicolas Poussin'', нар. [[15 чэрвеня]] [[1594]] года ў [[Нармандыя|Нармандыі]], памёр [[19 лістапада]] [[1665]] года ў [[Рым]]е) – францускі мастак, заснавальнік францускага [[клясыцызм]]у. Да [[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзя]] ён заставаўся асноўным натхняльнікам такіх клясыкаў францускага мастацтва як [[Люі Давід]] і [[Поль Сэзан]].
 
Пусэн нарадзіўся ў мястэчку [[Лэс Андэліс]] у ''Нармандыі''. Яго раньнія малюнкі прыцягнулі увагу мясцовага мастака ''Квенціна Варэна'', якія стаў першым мастацкім настаўнікам Пусэна, але праз некаторы час, малады мастак зьбег у [[Парыж]] дзе працягваў вучыцца пад кіраўніцтвам ''Кентэна Варэна'' і ''Жана Лалемана''. У [[1624]] годзе ён атрымаў ужо некаторую вядомасьць і накіраваўся ў [[Італія|Італію]], дзе, у [[Рым]]е, пазнаёміўся з паэтам ''Джамбатыста Марына''. Марына выклікаў любоў Пусэна да італьянскай паэзіі, творы якой далі Пусэну матэрыял для яго кампазыцый. Пасьля сьмерці Марына, Пусэн страціў у Рыме ўсялякую падтрымку. Аднак, хутка яго жыцьцё палепшылася, калі ён знайшоў сабе заступнікаў – ''Франчэска Барберыні'' і ''Касыяна дэль-Поца'', для якіх ён напісаў сэрыю карцін «Семь тайнаў». Дзякуючы гэтым творам, у [[1639]] годзе Пусэн быў запрошаны [[Кардынал Рышэльё|кардыналам ''Рышэльё'']] ў Парыж для ўпрыгожваньня [[ЛуўрЛюўр]]скай галерэі.
 
Кароль Францыі [[Людовік ХІІІ]] прызначыў Пусэна на пасаду прыдворнага мастака. У гэты час Пусэн мае шмат замоваў, аднак хутка ўтварылася кола супернікаў, мастакоў ''Сімона Вуе'', ''Брэк’ера'' і ''Мэрс’е'', якія да яго займаліся ўпрыгожваньнем ЛуўруЛюўру. Асабліва актыўна, яму шкодзіў Вуе, які карыстаўся заступніцтвам каралевы. У выніку шматлікіх інтрыгаў, Пусэн, ў [[1642]] годзе, пакінуў Парыж і зноў пераехаў у Рым, дзе жыў да сваёй сьмерці.
 
Творчасьць Пусэна асабліва выразна праявілася ў [[пэйзаж]]ах. Карыстаючыся працамі балёнскай школы мастакоў і нідэрляндзкіх мастакоў, якія жылі ў Італіі, ён стварыў так званы «''гераічны пэйзаж''». Творы Пусэна прасягнуты сур’ёзным мэлянхалічым настроем. У адлюстраваньні фігураў, ён прытрымліваўся традыцыяў антычных творцаў, што вызначыла далейшы шлях, па якому пайшло разьвіцьцё францускай школы жывапісу. Як гістарычны жывапісец, Пусэн валодаў глыбокім веданьнем малюнку і дарам кампазыцыі. Ў малюнку, яго творчасьць адрозьніваецца вытрыманасьцю стылю і правільнасьцю формаў.