Сьвята Трох Каралёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
д выпраўленьне спасылак
Радок 1:
[[Файл:The visit of the wise-men.jpg|міні|200пкс|Пакланеньне трох мудрацоў]]
 
'''Сьвята Трох Каралёў''' або '''Аб’яўленьне Пана''' — адно з галоўных сьвятаў [[каталіцтва|каталіцкага]] календару, адзначаецца [[6 студзеня]]. Узьнікла ў першыя стагодзьдзі хрысьціянства на Ўсходзе.
 
«Тры Каралі»  — народная назва, Аб’яўленне Пана  — тэалягічная.<ref>[http://catholic.by/2/home/news/belarus/61-other/6047-l-r---.html «Тры Каралі»: традыцыі народнага хрысціянства] на [[Catholic.by]]</ref> У праваслаўнай царкве адпаведнае сьвята завецца [[Богаяўленьне]] і зьвязваецца з хрышчэньнем [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]] [[Ян Хрысьціцель|Янам Хрысьціцелям]] і сышэсьцем на яго [[Сьвяты Дух|Духа Сьвятога]] ў выглядзе голуба (19.01).
 
У каталіцызьме Аб’яўленьня Пана сьвяткуецца з 4 ст., ягоная сымболіка зьвязваецца з паведамленьнем эвангельляў, як паганскія каралі-варажбіты Каспар, Мельхіёр і Балтазар, папярэджаныя анёлам, прышлі пакланіцца немаўляці Езусу і прынесьлі дары.
 
У памяць пра гэта ў касьцёлах служаць удзячныя малебны, Хрысту прыносяцца ў ахвяру як каралю — золата, як Богу — [[ладан]], як чалавеку — міра. Асьвечанай у касьцёле крэйдай на дзьвярах дамоў пішуць першыя літары імёнаў трох каралёў, перамяжаючы іх крыжыкамі, і нумар году, накшталт: +C+M+B AD MMV. «Шчодрым вечарам» напярэдадні гэтага сьвята заканчваюцца «сьвятыя вечары», г.зн. вечары ад [[Божае Нараджэньне|Божага Нараджэньня]] да Т.к.с. Дзецям і сваякам у гэты вечар (05.01) дораць падарункі, раздаюць пірагі. З самога сьвята пачынаюцца карнавальныя гульні і забавы, якія заканчваюцца на [[Папялец]].
 
Традыцыйна на вячэру самога сьвята ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] пяклі мігдалавы торт або пірог з запечаным у сярэдзіне вялікім мігдалам. Той, каму даставаўся кавалак з гэтым мігдалам, мусіў сваім коштам арганізаваць вечарыну на Папялец; дзяўчыне ў гэтым выпадку варажылі хуткае замужжа. У канцы [[19 стагодзьдзе|ХІХ ст.]] звычай быў крыху зьменены, і таго, хто даставаў мігдал, абвяшчалі «мігдаловым каралём», г.зн. ганаровым маршалкам банкету.
 
== Крыніцы ==
{{зноскіЗноскі}}
 
== Літаратура ==