Міжземнамор’е: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д + de
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 2:
'''Міжземнамо́р'е''' — міжкантынентальны рэгіён, у склад якога ўваходзяць [[Міжземнае мора]], яго астравы і ўзбярэжныя рэгіёны [[Паўднёвая Еўропа|Паўднёвай Еўропы]], [[Пярэдняя Азія|Пярэдняй Азіі]] і [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыкі]]. Геаграфічнай своеасаблівасцю Міжземнамор'я з'яўляецца тое, што яго тэрыторыя ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі ляжыць на трох [[кантынент]]ах. Краіны, тэрыторыя якіх з'яўляецца часткай рэгіёна, называюць краінамі Міжземнамор'я. Тэрыторыі большай часткі краін Міжземнамор'я, такіх як [[Францыя]], [[Турцыя]] або краін Паўночнай Афрыкі, толькі часткова ўваходзяць у склад рэгіёна. Паводле культурных і кліматычных асаблівасцей да Міжземнамор'я таксама далучаюць і [[Партугалія|Партугалію]], нягледзячы на тое што краіна не мае выхаду да Міжземнага мора.
 
Абмежаванне Міжземнамор'я ажыццяўляецца пераважна паводле кліматалагічных і культурных крытэрыяў, але таксама на фізіка-геаграфічнай і палітычнай выснове, што часткова ўзаемаабумоўлена. Агульнапрынятым крытэрыем у вызначэннні межаў міжземнаморскага рэгіёна з'яўляюцца натуральная і патэнцыяльныя тэрыторыі пашырэння [[аліўкавае дрэва|аліўкавага дрэва]], так званая [[мяжа аліўкавага дрэва]]. Паводле апошняй характэрыстыкі, межы Міжземнамор'я вызначаюцца межамі пашырэння [[Міжземнаморскі клімат|міжземнаморскага клімата]]. Аднак з той нагоды, што, па-першае, аліўкавае дрэва не заўсёды распаўсюджана на тэрыторыях з тыповым міжземнаморскім кліматам (напр., у гарыстых мясцінах), па-другое, таму, што некаторыя ўзбярэжныя рэгіёны Міжземнамор'я знаходзяцца ў іншых [[кліматычная зона|кліматычных зонах]], паняццем Міжземнамор'е звычайна акрэсліваюць некалькі больш значны геаграфічны рэгіён. Zudem herrscht Einigkeit darüber, dass bestimmte Regionen, die zwar ein mediterranes Klima aufweisen, aber zu weit vom Mittelmeer entfernt liegen, nicht zu der Großregion gehören.
 
[[Катэгорыя:Міжземнамор'е| ]]