Явар: розьніца паміж вэрсіямі
від расьлінаў
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Явар?oldid=712545 |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 17:50, 17 сакавіка 2011
Я́вар, клён ілжэплятанавы (Acer pseudoplatanus) — лістападнае дрэва роду клён сямейства кляновых.
Дрэвы вышынёй да 40 м. Крона густая, пірамідальна-шарападобная. Лісьце пальчаталопасьцевае, востраканцовае, чараньковае. Кветкі жоўта-зялёныя, духмяныя, у доўгіх паніклых гронках; плод — двухкрылка. Жыве да 100 і больш гадоў.
Радзіма явара — Паўднёвая Эўропа і Малая Азія.
На Беларусі вырошчваюць як дэкаратыўную расьліну ў садах і парках. Мае формы з пурпуровым і бела-стракатым лісьцем. Цьвіце ў чэрвені.
Дыялекты
У розных дыялектах беларускай мовы яварам называюць цэлы шэраг іншых дрэваў, у тым ліку асіну, таполю, лістоўніцу.
Літаратура
- Расьлінны сьвет: Тэматычны слоўнік. Мінск: Беларуская навука, 2001.
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |