Менскае княства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Князі менскія: артаграфія
д унутраная спасылка
Радок 1:
'''Менскае княства''' — [[удзельнае княства]] са сталіцай у [[Менск]]у. Вылучылася з [[Полацкае княства|Полацкага княства]] ў кан. [[11 стагодзьдзе|XI]] — пач. [[12 стагодзьдзе|XII]] стст. і існавала да пач. [[14 стагодзьдзе|XIV ст.]]
 
== Гісторыя ==
Пасьля сьмерці [[Усяслаў Брачыславіч|Ўсяслава Брачыславіча]] у [[1101]], у гісторыі Полацкага княства пачаўся пэрыяд удзельнай раздробленасьці.
 
Першым з Полацкай зямлі вылучылася Менскае ўдзельнае княства. У ім стаў княжыць сын Усяслава Глеб, які скіраваў усю сваю энэргію на пашырэньне межаў дзяржавы. У пач. [[12 стагодзьдзе|XII ст.]] у склад Менскага княства ўваходзілі [[Ворша]] і [[Копысь]]. Выказваюцца думкі, што менавіта Глеб збудаваў у гэтых [[места]]х умацаваньні.<ref name="hm">{{Літаратура/Гісторыя Менску (2006)|к}} С. 37.</ref> У залежнасьці ад Менску знаходзіўся [[Друцак (горад)|Друцак]].
Радок 12:
У [[1116]] Глеб Усяславіч захапіў частку зямлі дрыгавічоў, спаліў іх [[горад]] [[Слуцак]] і ўзяў людзей у палон. Гэтыя дзеяньні выклікалі незадаволеньне кіеўскага князя [[Уладзімер Манамах|Ўладзімера Манамаха]]. На Менскае і [[Друцкае княства]] быў скіраваны ўдар шматлікага войска, хаўрусьнікамі Кіева выступілі пераяслаўскі ды смаленскі князі. Пасьля двухмесячнай аблогі Менску Глеб Усяславіч накіраваў паслоў да Манамаха, які згадзіўся на перамовы. Менскі князь выйшаў з гораду са сваімі дзецьмі і дружыньнікамі да Манамаха і паабяцаў ва ўсім яго слухацца. Кіеўскі князь зрабіў Глебу настаўленьні, як ён павінны сябе паводзіць і пакінуў яму Менск.
 
Аднак ужо ў [[1117]] менскі князь пачаў заваёўваць смаленскія і іншыя землі. Кіеўскі князь паслаў на Менск войска на чале са сваім сынам Мсьціславам. Глеб Усяславіч трапіў у палон і памёр у Кіеве ў [[1119]].
 
З гэтага часу і [[1132]] Менскае княства знаходзілася пад уладай [[Кіеўскае княства|Кіева]].
Радок 18:
У [[1146]] у Менску пачаў княжыць сын Глеба, [[Расьціслаў Глебавіч]]. Расьціславу і яго наступнікам давялося весьці барацьбу супраць друцкіх і віцебскіх князёў. Пасьля таго, як у [[1164]] [[Валадар Глебавіч]] разьбіў з дапамогай літоўцаў полацкага князя Рагвалода Барысавіча, ён ўмацаваў незалежнасьць Менскага княства ад Полацку.
 
У [[1249]] войскі княства непадалёк ад Менску разам зь літоўцамі здолелі разьбіць татара-мангольскіх заваёўнікаў.
 
У [[1325]] у складзе Літоўскага пасольства ў [[Ноўгарад]] знаходзіўся менскі князь Васіль, што непасрэдна сьведчыць пра яго васальную залежнасьць ад вялікага князя [[Гедымін]]а. Да пачатку [[1440-я|1440-х]] улада мясцовай княжацкай дынастыі ліквідуецца.