Беларуская народная самапомач: розьніца паміж вэрсіямі

стыль
(дапаўненьне)
(стыль)
У пачатку [[1942]] быў праведзены зьезд усіх лекараў Беларусі. На ім было пастаноўлена стварыць беларускую лекарскую прафэсыйную арганізацыю, адкрыць беларускі мэдыцынскі ўнівэрсытэт і арганізаваць матэрыяльную дапамогу мясцовым дактарам у цяжкі ваенны час.
 
БНС утрымлівала многія шпіталі, праводзіла рассяленьне дзяцей у прытулкі, арганізаваныя на базе савецкіх санаторыяў (да 10000 дзяцей)<ref name="uchora">{{Кніга|аўтар = [[Язэп Найдзюк]], [[Іван Касяк]].|частка = |загаловак = Беларусь учора і сяньня|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Менск|выдавецтва = Навука і тэхніка|год = 1993|том = |старонкі = 272272—273|старонак = |сэрыя = |isbn = 5-343-01458-5|наклад = }}</ref>.
 
Сябры БНС удзельнічалі ў гвалтоўным медыцынскім аглядзе для высыланьня рабочай сілы ў Нямеччыну<ref>{{Кніга|аўтар name="uchora" [[Язэп Найдзюк]], [[Іван Касяк]].|частка = |загаловак = Беларусь учора і сяньня|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Менск|выдавецтва = Навука і тэхніка|год = 1993|том = |старонкі = 273|старонак = |сэрыя = |isbn = 5-343-01458-5|наклад = }}</ref>.
 
Зьезд кіраўнікоў БНС (ліпень [[1942]]), у якім удзельнічалі [[Беларускія мужы даверу|Мужы даверу]], кіраўнікі БНС з акругаў і вядучыя бурмістры і кіраўнікі беларускай паліцыі, дамагаўся ўнясеньня зьменаў у статут БНС і прызнаньня за ёй права самакіраваньня. На зьездзе Цэнтральнай рады і акруговых кіраўнікоў БНС (сакавік [[1943]]) быў выпрацаваны мэмарандум, які патрабаваў поўнай аўтаноміі Беларусі, стварэньня беларускага ўраду і войска. Падкрэсьлівалася, што «ўрад абвесьціць аддзяленьне Беларусі ад СССР і аб’явіць яму вайну, як ворагу беларускага народа». Пры садзейнічаньні БНС ствараўся [[Беларускі корпус самааховы]]. Аднак нямецкая акупацыйная адміністрацыя распараджэньнем ад 18 сакавіка 1943 абмежавала дзейнасьць БНС толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. Іван Ермачэнка быў зьняты з пасады кіраўніка БНС і высланы зь Беларусі.