Пост: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 16:
# Паслаблены пост (для нямоглых, падарожных і г.д.) — дапускаецца ўсё, апроч мяса.
 
Праваслаўной Царквой усталяваныя чатыры працяглыя пасты: Вялікі пост (перадвялікодны, строгі, 7 тыдняў), Пятроў пост (звычайны, перад святам апосталаў Пятра і Паўла 29 чэрвеня, ад 8 да 42 дзён), Успенскі (перад святам Успення Маці Божай, строгі), РаждзесцвенскіРаствовы (Філіпаў) пост, з 28 лістапада па 7 студзеня. Апроч таго, серада і пятніца — посныя дні на працягу ўсяго году. У праваслаўных П. займаюць каля 200 дзён у год.
 
У [[католікі|католікаў]] пост не такі строгі, яны не прытрымліваюцца шматдзённых П., хворым і дзецям дазваляецца ўжываць малочныя стравы. Каталіцкі Касцёл заклікае вернікаў устрымлівацца ад мясных страў па пятніцах, а таксама 24 снежня (у Вігілію Божага Нараджэння існуе традыцыя захоўваць строгі пост да першай зоркі). У [[Папялец]] і Вялікую пятніцу вернікі мусяць датрымліваць і колькасны пост: адзін прыём ежы дасыта (паводле традыцыі, некаторыя захоўваюць строгі пост — на хлебе і вадзе). Пасты ў іншыя дні або больш працяглыя перыяды часу ([[Адвэнт]] ці Вялікі пост) прыймаюцца па рашэнню саміх вернікаў. Пост у пятніцу і [[Вігілія|Вігілію]] абавязковы для ўсіх пасля 14-гадовага ўзросту, а ў Папялец і Вялікую пятніцу — для ўсіх вернікаў (апроч хворых і нямоглых) ад паўналецця да 60 гадоў.