Крэтынга: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: no:Kretinga
→‎Гісторыя: злучнасьць
Радок 54:
 
== Гісторыя ==
Крэтынга — адзін з самых старажытных гарадоў Жамойці, першыя ўспаміны адносяцца да [[1253]] года як аб касьцёле «''Крэтын''» Курлянцкага біскупства. У [[1602]] годзе, калі паселішча належала [[Хадкевічы|Хадкевічам]]. [[Ян Караль Хадкевіч]] пабудаваў тут кляштар бэрнардынцаў у [[1603]] годзе. У [[1610]]—[[1617]] гадах быў пабудаваны [[Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (Крэтынга)|Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі]]. У другой палове [[17 стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзя паселішча перайшло да [[Сапегі|Сапегаў]], а ў першай палове наступнага стагодзьдзя было прададзена [[Масальскія|Масальскім]]. Пасьля падзелаў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], з [[1795]] года, Крэтынга знаходзілася ва ўладаньні [[Патоцкія|Патоцкіх]], якія прадалі яго ў [[1803]] годзе ''Плятону Зубаву''. Сям’я Зубавых валодала Крэтынгай да [[1875]] года, калі яго выкупілі [[Тышкевічы|Тышкевічы]]. У іх уладаньні Крэтынга знаходзілася да [[Другая Сусьветная вайна|Другой Сусьветнай вайны]]. Да нашых дзён захаваўся палац Тышкевічаў.
 
Пасьля Другой Сусьветнай вайны ў палацу знаходзілася сельскагаспадарчае ПТВ і спартыўны зал. З [[1950]] года Крэтынга стала раённым цэнтрам. Пасьля рэстаўрацыі палацу ў [[1992]] годзе тут знаходзіцца музэй гісторыі Жамойці, а ў аранжарэі — замні сад.