Розьніца паміж вэрсіямі «Правы чалавека»

д
→‎Гісторыя пытаньня правоў чалавека: выпраўленьне спасылкі, пунктуацыя, вікіфікацыя
д (r2.6.4) (робат дадаў: rue:Людьскы права)
д (→‎Гісторыя пытаньня правоў чалавека: выпраўленьне спасылкі, пунктуацыя, вікіфікацыя)
== Гісторыя пытаньня правоў чалавека ==
 
Гісторыя пытаньня правоў чалавека налічвае тысячы гадоў і засноўваецца на рэлігійных, культурных, філязофскіх і прававых дасягненьнях на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва. Некаторыя старажытныя дакумэнты і позьнія рэлігійныя і філязофскія дасьледаваньні ўтрымліваюць паняцьці, якія можна лічыць пачаткам фарміраваньня правоў чалавека. Да іх можна аднесьці: «[[Цыліндар Кіра]]», які датуецца [[-539|539]] годам да н. э., у якім Пэрсыдзкі імпэратар [[Кір Вялікі]] запісаў свае намеры пасьля заваяваньня [[Нэа-Бабілёнская імпэрыя|Нэа-Бабілёнскай імпэрыі]]; [[Указы Ашокі]] - — якія былі выдадзеныя [[Ашока Вялікі|Ашокай Вялікім]] у [[Індыя|Індыі]] паміж [[-272|272]] і [[-231|231]] г.г.да н. э.; [[канстытуцыя Мэдзіны]] [[622]] года напісаная [[Мухамэд]]ам якая аформіла пагадненьні паміж арабійскімі плямёнамі; ангельская [[Хартыя Вольнасьцяў]] [[1215]] году, на якой заснавана і сучаснае брытанскае права.
 
Аднак большая частка сучасных правоў чалавека была сфармулявана адносна нядаўна. Брытанскі [[Біль аб Правах]] [[1689]] года абмежаваў сьпіс пакараньняў якія магла ўжыць дзяржава ў адносінах да грамадзянаў. Дзьве рэвалюцыі [[18 стагодзьдзе|ХVIII стагодзьдзя]], якія адбыліся ў [[ЗША]] ([[1776]] год) і ў [[Францыя|Францыі]] ([[1789]] год), прывялі да прыняцьця [[Дэклярацыі Злучаных Штатаў аб Незалежнасьці]] і [[Дэклярацыю Правоў Чалавека і Грамадзяніна]] адпаведна. Абодва гэтыя дакумэнты ўсталёўвалі сьпіс правоў чалавека. Дадаткова [[Вірджынская Дэклярацыя Правоў]] [[1776]] года пашырыла гэты сьпіс. Адначасова адбываліся дасягненьні ў філязофіі правоў чалавека ў працах [[Томас Пэйн|Томаса Пэйна]], [[Джон Сьцюарт Міл|Джона Сьцюарта Міла]] і [[Гегель|Гегеля]].
 
Шматлікія грамадзкія групы дамагліся глыбокіх зьменаў у справе правоў чалавека ў [[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзі]]. У [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропе]] і [[ЗША]] [[Прафэсійны зьвяз|прафэсійныя зьвязы]] ўнесьлі папраўкі ў законы якія замацавалі за працоўнымі [[права на пратэст]], гарантавалі мінімальныя працоўныя ўмовы і рэгулявалі [[Дзіцячая праца|дзіцячую працу]]. [[Рух за правы жанчынаў]] дабіўся гарантаваньня жанчынам права на ўдзел у выбарах. Нацыянальна-вызваленчыя рухі ў розных краінах дабіліся скасаваньня [[каляніялізм]]у. Самым вядомым нацыянальна-вызваленчым рухам быў рух [[Махатма Гандзі|Махатмы Гандзі]], які змог дамагчыся вызваленьня [[Індыя|Індыі]] з -пад улады [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. Рух за правы нацыянальных, расавых і рэлігійных меншасьцяў у розных краінах змог дасягнуць значных зрухаў у справе правоў чалавека.
 
Узьнікненьне [[Міжнародны Камітэтрух Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца|Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа]] і падпісаньне [[Жэнэўская Канвэнцыя|Жэнэўскай Канвэнцыі]] ў [[1864]] годзе сталі падмуркам міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, якое атрымала значнае разьвіцьцё пасьля [[Другая Сусьветная вайна|Другой Сусьветнай вайны]].
 
Сусьветныя войны, вялікія чалавечыя страты і ігнараваньне правоў чалавека якія адбыліся ў гэтыя часы, сталі рухаючай сілай для фарміраваньня сучасных [[Інструмэнта гарантаваньня правоў чалавека|інструмэнтаў для гарантаваньня правоў чалавека]].
 
[[Ліга Нацый]], была заснаваная ў [[1919]] годзе ў выніку [[Вэрсальская дамова|Вэрсальскай дамовы]] пасьля канчатку [[Першая Сусьветная вайна|Першай Сусьветнай вайны]]. Мэтамі дзеяньня Лігі былі, акрамя іншага, былі і забесьпячэньне калектыўнай бясьпекі, рэгуляваньне спрэчных пытаньняў паміж краінамі. У дзейнасьць Лігі ўваходзілі і шматлікія мэты ў галіне правоў чалавека, якія потым былі уключаны ў [[Дэклярацыя правоў чалавека|Дэклярацыю Правоў Чалавека]].
 
[[Ялцінская Канфэрэнцыя]] [[1945]] году, пад час якой саюзьнікі пагадзіліся стварыць новую арганізацыю — правапераймальніцу Лігі Нацый. Гэтай арганізацыяй стала [[ААН|Арганізацыя Аб’яднаных Нацый]]. З моманту свайго стварэньня ААН стала асноўным гарантам правоў чалавека ў сьвеце. Пасьля Другой Сусьветнай вайны ААН і яе ўдзельнікі стварылі і юрыдычна аформілі міжнародныя законы ў галіне правоў чалавека.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
131 731

зьмена