Ганна Ягелонка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
д →‎Біяграфія: артаграфія, пунктуацыя
Радок 55:
Дачка караля польскага і вялікага князя літоўскага [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]] і [[Бона Сфорца|Боны Сфорца]]. Бацькі ня здолелі выдаць Ганну замуж (відаць, праз спэцыфічнае стаўленьне каралевы-маці да сваіх дзяцей<ref name="zz">Iрына Маслянiцына, Мiкола Багадзяж. [http://www.jurnal.by/list/932/vosenskaya_kvetka_yagelonau.html Восеньская кветка Ягелонаў] // «ЖЖ», люты [[2009]].</ref>), як і наступны кароль і вялікі князь, ейны брат [[Жыгімонт Аўгуст]] (ён плянаваў выдаць Ганну за кагосьці з [[Габсбургі|Габсбургаў]], заходне-паморскіх князёў, швэдзкіх Вазаў).
 
У [[1550-я|1550]]—[[1560-я]] на шлюб з Ганнай прэтэндаваўпрэтэндавалі дацкі прынц Магнус, курляндзкі герцаг Готард Кетлер, пфальцграф Рыхард Вітэльсбах.
 
=== Гаспадарства ===
Па сьмерці Жыгімонта Аўгуста ([[1572]]) зрабілася сымбалем ягелонскай манархіі і магла прэтэндаваць на сталец [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Рукі Ганны пачалі дамагацца францускі прынц [[Генрык Валезы]] і сын нямецкага імпэратара Эрнст, якія спадзяваліся такім чынам павялічыць свае шансы заняць сталец Рэчы Паспалітай. Па абраньні каралём і вялікім князем, Генрык Валезы, аднак, з Ганнай не ажаніўся і неўзабаве зьехаў у [[Францыя|Францыю]].
 
У час II бескаралеўя [[13 сьнежня]] [[1575]] прыхільнікі [[Ягелоны|Ягелонаў]] абвясьцілі Ганну каралевай, а [[15 сьнежня]] [[1575]] ейным мужам вызначылі [[Стэфан Баторы|Стэфана Баторыя]], які мусіў атрымаць сталец Рэчы Паспалітай (Ганна падтрымлівала яго абраньне<ref name="zz"/>). [[1 траўня]] [[1576]] адбыўся шлюб і ўрачыстая каранацыя Ганны і Стэфана.
Радок 65:
 
=== Дзейнасьць ===
Не набыла палітычнай вагі ў дзяржаве і займалася ўладкаваньнем сваіх маёнткаў, мэцэнацтвам. У час панаваняпанаваньня Жыгімонта Вазы ([[1587]]—[[1632]]) таксама не адыгрывала палітычнай ролі.
 
У [[1581]] атрымала ад мужа вена памерам 30 тыс. злотых, запісаных на маёнтках у Вялікім Княстве Літоўскім, у тым ліку [[Кобрынская эканомія|Кобрынскую эканомію]] і [[Пружаны]]. Надала [[Магдэбурскае права]] і гербы [[Пружаны|Пружанам]] ([[6 траўня]] [[1589]]), [[Кобрынь|Кобрыню]] і [[Гарадзец|Гарадцу]] ([[10 сьнежня]] [[1589]]).