Шыізм: розьніца паміж вэрсіямі

3072 байты дададзена ,  11 гадоў таму
крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Шииты?oldid=32240055
д (робат дадаў: pnb:شیعہ, so:Shiica)
(крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Шииты?oldid=32240055)
'''Шыізм''' (ад {{мова-ar|شيعة|скарочана}}; <nowiki>[шӣ‘а]</nowiki> — «прыхільнікі, партыя, фракцыя»)  — другі па ліку прыхільнікаў кірунак [[іслам]]у.
 
== Апісаньне кірунку ==
Як і ўсе мусульмане, шыіты вераць у пасланьніцкую місію [[прарок у ісламе|прарока]] [[Мухамад]]а. Адрознай рысай шыітаў зьяўляецца перакананьне ў тым, што кіраўніцтва [[ума|мусульманскай суполкай]] мусіць належыць [[Імам]]ам — назначаным Богам, абраным асобам зь ліку нашчадкаў прароку, да якіх адносяць [[Алі ібн Абу Таліб]]а і яго нашчадкаў ад дачкі Мухамады [[Фаціма (дачка прарока)|Фацімы]], а ня выбарным асобам — халіфам. Шыіты крытычна ставяцца да халіфата першых трох халіфаў Абу Бакра, Умара і Ўсмана. Паколькі Абу Бакр быў выбраны невялікай колькасьцю паплечнікаў, Умар быў назначаны Абу Бакром, а Ўсман быў выбраны з шуры (савету) зь сямі прэтэндэнтаў, якіх назначыў Умар з такімі ўмовамі, што выбраньне кагосьці, акрамя Ўсмана, было немагчымым. Па меркаваньні шыітаў, выбраньне Кіраўніка — Імама мусульманскай суполкі, падобна выбраньню прарокаў, зьяўляецца прэрагатывай Бога.
 
У цяперашні час пасьлядоўнікі розных шыіцкіх суполкак існуюць практычна ва ўсіх мусульманскіх, эўрапейскіх і амэрыканскіх краінах. Шыіцкага веравучэньне прытрымліваецца пераважная большасьць насельніцтва [[Іран]]а і [[Азэрбайджан]]а, каля траціны насельніцтва [[Ірак]]а, значная частка насельніцтва [[Ліван]]а, [[Емен]]а, [[Бахрэйн]]а, у [[Афганістан]]е — [[фарсіваны]] на захадзе краіны і [[хазарэйцы]]. Да [[ісмаілізм|ісмаіліцкай]] галіны шыізму належыць большасьць жыхароў [[Горна-Бадахшанская вобласьць|Горна-Бадахшанскай вобласьці]] [[Таджыкістан]]а — [[памірскія народы]].
 
Колькасьць шыітаў у Расеі нязначная. Да гэтага накірунку іслама належыць большая [[Азэрбайджанцы ў Расеі|частка азэрбайджанцаў]] (у самім Азэрбайджане шыіты складаюць па розных падліках да 70% насельніцтва).
 
== Вонкавыя спасылкі ==