Жамойць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: zh:萨莫吉希亚
Радок 16:
Па словах некаторых польскіх гісторыкаў, Жмудзь ў [[13 стагодзьдзе|XIII]] і нават у [[14 стагодзьдзе|XIV]] стагодзьдзях займала вялікую прастору. Пэўная гісторыя Жмудзі пачынаецца з [[13 стагодзьдзе|XIII стагодзьдзя]], з часу зьяўленьня ў суседзтве [[немцы|немцаў]], і напоўненая, галоўным чынам, весткамі аб дужаньні з апошнімі, якая доўжылася да пачатку [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]]. Жмудзь ўзмоцнена і доўга адстойвала сваю рэлігію й сваю незалежнасьць ад немцаў; у краіне жмудзінаў знаходзілася жамойцкае сьвяцілішча [[Рамове]]. Менавіта пры ўдзеле нямецкіх сьвятароў на базе лацінкі ўпершыню зьяўляюцца ([[16 стагодзьдзе|XVI]]—[[17 стагодзьдзе|XVII]] стст.) пісьмовыя дакумэнты на мовах жамойтаў і аўкштотаў. У пачатку [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] на базе жамойцкай мовы летувіскімі мовазнаўцамі была распрацаваная сучасная [[летувіская мова]].
 
Разам з тым Жмудзь была стараннай захавальніцай нацыянальных адданьняў і звычаяў і дбайна адстойвала іх супраць усіх спроб Вялікіх князёў Літоўскіх увесьці якія-небудзь новаўвядзеньні. Жамойты, як і аўкштайты, заставаліся язычнікаміпаганцамі і пасьля афіцыйнага прыняцьця хрысьціянства ў [[1387]] годзе. Па дамове [[1254]] [[Міндоўг]] аддае Жмудзь [[Лівонскі ордэн|Лівонскаму ордэну]]; праз 11 гадоў апошняя пры дапамозе [[латышы|латышоў]] і [[куроны|куронаў]] вызваляецца ад улады лівонскіх рыцараў, але неўзабаве павінна пачаць дужаньне з [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскім ордэнам]]. Асабліва частыя і небясьпечныя былі напады немцаў у [[14 стагодзьдзе|XIV стагодзьдзі]], толькі пры [[Кейстут|Кейстуце]] перашэдшыя ў [[партызаны|партызанскую]] вайну. Пасьля сьмерці Кейстута, у [[1382]], Вялікі князь Літоўскі [[Ягайла]] аддаў Жмудзь лівонцам; але жмудзіны неўзабаве паўсталі й зрынулі гэтую залежнасьць. У [[1398]] яна ізноў аддадзеная лівонцам [[Вітаўт]]ам, вярнулым яе немцам другасна пасьля паўстаньня [[1400]]—[[1401]]. Вядома, што Вітаўт чатырохразова (у 1384, 1390, 1398 і 1404 гг.) аддаваў Жмудзь Тэўтонскаму ордэну. Словы Вітаўта з Мэтрыкі ВКЛ: «''Жамойты хаваюцца ў пушчах сваіх ад погляду княжых зборшчыкаў даніны й іншых службовых асоб дзяржавы ад якіх дзяржаве ні прыбытку ні славы ні пашаны''». Гэтая тэрыторыя хоць і была важнай, але ўсёткі разьменнай манэтай у палітычным дужаньні таго часу. Пасьля [[1410]] Жамойць пазбаўляецца ад уварваньняў немцаў. З гэтага часу яе ўладальнікі, Вітаўт і Ягайла, пачынаюць узмоцнена ўкараняць тут [[хрысьціянства]], якое з прычыны супраціву жыхароў сьцьвярджаецца канчаткова толькі ў [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзі]], [[езуіты|езуітамі]].
 
Тут існавала адмысловая аўтаномная адзінка — [[Жмудзкае староства]].